Тактагульскае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тактагульскае вадасховішча
кірг.: Токтогул суу сактагычы
Каардынаты: 41°48′23″ пн. ш. 72°52′27″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Кыргызстан
Даўжыня 65 км
Шырыня 12 км
Плошча 284 км²
Аб'ём 19,5 км³
Найбольшая глыбіня 180 м
Сярэдняя глыбіня 69 м
Упадаюць Нарын
Выцякаюць Нарын
Год напаўнення 1973
Звычайны падпорны ўзровень 140 (разліковы)[1] м
Тактагульскае вадасховішча (Кыргызстан)
Тактагульскае вадасховішча
Тактагульскае вадасховішча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тактагу́льскае вадасховішча (кірг.: Токтогул суу сактагычы) — вадасховішча на тэрыторыі Джалал-Абадскай вобласці Кыргызстана. Утворана плацінай Тактагульскай ГЭС на рацэ Нарын. З’яўляецца самым вялікім вадасховішчам у Цэнтральнай Азіі.

Плошча 284 км². Даўжыня 65 км, найбольшая шырыня 12 км. Найбольшая глыбіня 180[2] м, сярэдняя — 69[2] м. Вышыня плаціны 215[3] м, разліковы напорны ўзровень 140[1] м. Аб’ём чашы ГЭС складае 19,5 км³. На 22 ліпеня 2010 года аб’ём вады складаў 18 207 млн м³. Запраектаваныя ваганні ўзроўню вады да 63 м. Будаўніцтва вялося больш за дзесяць гадоў і было завершана да сярэдзіны 1970-х гадоў. Запаўненне вадасховішча пачалося ў 1973 (1974[2]) годзе.

У каскад Тактагульскіх ГЭС уваходзяць дзве станцыі — непасрэдна Тактагульская магутнасцю 1200 МВт і Курпсайская магутнасцю 800 МВт.

Зноскі

  1. а б Биленко В. А. Заиление водохранилищ на реке Нарын Архівавана 20 кастрычніка 2012. (руск.)
  2. а б в Токтогульское водохранилище // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  3. Токтогульская ГЭС // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]