Тамара Васілеўна Лазаковіч
| Тамара Лазаковіч | |||||||||||||||||||||
Алімпійскія гульні ў Мюнхене (1972). Пераможцы ў шматбор'е. Карын Янц (ГДР) 2-е месца. У цэнтры — Людміла Турышчава (СССР) 1-е месца. Тамара Лазаковіч (СССР), 3-е месца. |
|||||||||||||||||||||
| Асабістая інфармацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Поўнае імя: |
Тамара Васільеўна Лазаковіч |
||||||||||||||||||||
| Грамадзянства: | |||||||||||||||||||||
| Дата нараджэння: | |||||||||||||||||||||
| Месца нараджэння: |
с. Гусева, Калінінградская вобласць, РСФСР, СССР |
||||||||||||||||||||
| Дата смерці: |
1 лістапада 1992 (38 гадоў) |
||||||||||||||||||||
| Месца смерці: | |||||||||||||||||||||
|
Узнагароды і медалі
|
|||||||||||||||||||||
Тамара Васілеўна Лазаковіч (11 сакавіка 1954, с. Гусева, Калінінградская вобласць, РСФСР, СССР - 1 лістапада 1992, Віцебск, Беларусь) — беларуская гімнастка. Заслужаны майстар спорту СССР (1972), неаднаразовая чэмпіёнка СССР, Еўропы і свету па спартыўнай гімнастыцы, чэмпіёнка XX Алімпійскіх гульняў у Мюнхене 1972 года.
Самым буйным спартовым дасягненнем Лазаковіч стала яе перамога на XX Алімпійскіх гульняў у Мюнхене 1972 года, дзе яна стала чэмпіёнкай у камандным заліку і заваявала сярэбраны медаль у практыкаваннях на бервяне і бронзавыя - у мнагабор'і і вольных практыкаваннях. Чэмпіёнка СССР 1970 года, залаты прызёр чэмпіянатаў СССР 1971 і 1972 гг.
Самым удалым стаў для Тамары 1971, калі яна выйграла 3 залатыя медалі чэмпіянату Еўропы, стала чэмпіёнкай свету ў камандным першынстве, абсалютнай чэмпіёнкай Еўропы, абсалютнай пераможцай Спартакіяды народаў СССР і Чэмпіянату СССР. На Чэмпіянаце Еўропы 1972 г, які праводзіўся ў Менску, Лазаковіч падзяліла тытул чэмпіёнкі з Людмілай Турышчава.Лазаковіч скончыла Віцебскі фізкультурны тэхнікум, аднак не захацела паехаць на вучобу ў Мінск або Маскву, бо не магла пакінуць без дапамогі састарэлага бацьку-інваліда. З сярэдзіны 1970-х і да 1990-х гг. Лазаковіч была на трэнерскай працы, працавала трэнерам у ДЮСШ-1 г. Віцебска і дзяржаўным трэнерам Спорткамітэта СССР па Віцебскай вобласці.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)
| Гэта пачатак артыкула пра прызёра Алімпійскіх гульняў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Асобы
- Нарадзіліся 11 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Калінінградскай вобласці
- Памерлі 1 лістапада
- Памерлі ў 1992 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Гімнасты СССР
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы
- Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года
- Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы
- Чэмпіёны Еўропы па спартыўнай гімнастыцы
- Пахаваныя на Мазурынсках могілках

