Тамаш Грыб

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Тамаш Тамашавіч ГРЫБ (19 сакавіка 189525 студзеня 1938), беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч.

Нарадзіўся ў вёсцы Паляны на Астравеччыне ў беднай сялянскай сям'і. Вучыўся ў Пецярбургскім псіханеўралагічным інстытуце, дзе зблізіўся з беларускім рухам. З 1914 года - у войску, удзельнік Першай сусветнай вайны. Дэлегат І Усебеларускага з'езда (снежань 1917 года), на якім быў арыштаваны савецкімі ўладамі. Адзін з аўтараў Устаўных грамат БНР, сябра Рады БНР і яе Выканкама (1918), займаў пасады міністра земляробства і міністра ўнутраных спраў. Уваходзіў у Цэнтральную Беларускую вайсковую раду. Адзін з лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Удзельнік 3-га Усерасійскага з'езда Саветаў (1918). У 1918 годзе чытаў лекцыі на курсах беларусазнаўства ў Мінску. У пачатку 1919 года выдае ў Вільні газету "Грамадзянін". З красавіка 1919 года - у Гродне, дзе супрацоўнічае ў газеце "Родны край", затым - у Мінску. Двойчы ў 1919 годзе зняволены польскімі ўладамі за беларускую незалежніцкую дзейнасць. У канцы 1920 года выязджае ў Коўна, удзельнічае тут у выданні газеты "Сялянская доля". Удзельнік Усебеларускай палітычнай канферэнцыі (Прага, 1921). З 1922 года - у Чэхіі. Скончыў філасофскі факультэт Карлава універсітэта (1928). Стварыў у Празе Беларускае культурнае таварыства імя Ф. Скарыны. Актыўна працаваў у суполцы Беларускага студэнцкага саюза. Удзельнічаў у працы Беларускай Рады ў Празе. З 1930 года працаваў тут у Славянскай бібліятэцы. У 1934 - 1938 гадах - загадчык беларускага замежнага архіва ў Празе. Друкаваў артыкулы на тэмы гісторыі, грамадскай думкі, нацыянальна-палітычнага жыцця Беларусі ў часопісах "Студэнцкая думка", "Золак", "Iskry Skaryny". Перакладаў публіцыстыку з рускай і чэшскай моваў. Складаў бібліяграфію беларусазнаўства.

На іншых мовах