Тамілнад
| Герб |
|
| Краіна | Індыя |
| Адміністрацыйны цэнтр | Горад Чэнаі |
| Насельніцтва (2008) |
66 396 000 [1] (6-е месца) |
| Шчыльнасць | 511 чал./км² |
| Плошча | 130 058 км² |
| Абрэвіятура | IN-TN |
| Код ISO 3166-2 | IN-TN |
| Афіцыйны сайт | |
| Тамілнад на Вікісховішчы | |
Тамілнад (англ.: Tamil Nadu), штат на поўдні Індыі, на ўзбярэжжы Бенгальскага заліва, гранічыць са штатамі Андхра-Прадэш, Карнатака, Керала, саюзнай тэрыторыяй Пандышэры. Займае 11-е месца сярод штатаў па плошчы (130 058 км2, параўнальна з плошчай Грэцыі) і 6-е па насельніцтву (67 млн. чалавек, 2008). Адміністрацыйны цэнтр — Чэнаі.
Змест |
Геаграфія [правіць]
Заходняя і паўднёвая часткі штата халмістыя, з багатай расліннасцю, усходняя — прыбрэжныя раўніны з урадлівымі глебамі, паўночная — спалучае халмы і раўніны. Тамілнад — адзіны штат Індыі, на тэрыторыі якога ляжаць і Заходнія, і Усходнія Гаты. Сейсмічная актыўнасць нізкая. Клімат мусонны.
Эканоміка [правіць]
Тамілнад з'яўляецца самым урбанізаваным штатам (47% у 2005) і другім (пасля Махараштры) па прамысловай магутнасці штатам Індыі.
Найбольш развітыя галіны прамысловасці — ІТ-індустрыя (другое месца ў краіне пасля Карнатакі), машынабудаванне (40% нацыянальнай вытворчасці аўтамабіляў, заводы Ford, Hyindai, Nissan), чорная металургія, энергетыка, тэкстыльная прамысловасць.
У сельскай гаспадарцы занята адносна невялікая частка насельніцтва. Пры гэтым штат стаіць на першым месцы ў Індыі па вырошчванні арахісу і цукровага трыснягу і на другім (пасля Пенджаба) па збору рысу.
Добра развіты турызм. Турыстычныя цэнтры - Чэнаі, Махабаліпурам, Уці, Еркаўд.
Насельніцтва [правіць]
Большасць жыхароў штата — тамілы. На тамільскай мове гавораць 89,5%, тэлугу — 5,7%, канада — 1,7%, урду — 1,5% (2001). Шырока распаўсюджана і ўсеагульна выкарыстоўваецца ангельская мова.
Індуізм спавядае 88% насельніцтва, хрысціянства — 6%, іслам — 5,6% (2001). Хрысціянская абшчына Тамілнада самая шматлікая ў краіне.
Індэкс узроўню чалавечага развіцця ў Тамілнадзе — адзін з самых высокіх у краіне — 0.736 (сярэдні па Індыі — 0.619).
Зноскі
У Сеціве [правіць]
| Штаты і тэрыторыі Індыі | ||
|---|---|---|
| Штаты | Андхра-Прадэш · Аруначал-Прадэш · Арыса · Асам · Біхар · Гоа · Гуджарат · Джаму і Кашмір · Джхаркханд · Заходняя Бенгалія · Карнатака · Керала · Мадх'я-Прадэш · Маніпур · Махараштра · Мегхалая · Мізарам · Нагаленд · Пенджаб · Раджастхан · Сікім · Тамілнад · Трыпура · Утар-Прадэш · Утаракханд · Хар'яна · Хімачал-Прадэш · Чхатысгарх | |
| Саюзныя тэрыторыі | Андаманскія і Нікабарскія астравы · Дадра і Нагархавелі · Даман і Дыу · Лакшадвіп · Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі · Пандышэры · Чандыгарх | |