Тамілы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тамілы
(தமிழர்)
திருவிழாவில்...jpg
Агульная колькасць 77 млн. чал.
Рэгіёны пражывання Індыя, Шры-Ланка
Мова тамільская
Рэлігія індуізм, іслам, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы брагуі, тэлугу, малаялі, канада, гонды, паліян, тода, куруба

Тамілы (там.: தமிழர்) - народ, карэннае насельніцтва Паўднёвай Індыі (пераважна штат Тамілнад) і Шры-Ланкі. Складаюць буйныя этнічныя абшчыны ў Вялікабрытаніі, Малайзіі, Сінгапуры, Маўрыкіі, ЗША, М'янме, Таіландзе і інш. Агульная колькасць у свеце - каля 77 млн. чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне тамілаў і іншых дравідаў звязваюць з Індская цывілізацыя, выхадцы з якой або блізкія да іх па мове і культуры групы некалі займалі поўнач паўвострава Індастан, але былі выціскнуты арыямі ў Паўднёвую Індыю, дзе змяшаліся са старажытным аўстралоідным насельніцтвам. Гэтая гіпотэза актыўна выкарыстоўваецца тамільскімі нацыяналістамі, але ясных падцверджанняў ёй не знойдзена. Некаторыя вучоныя тамільскага паходжання выводзяць тамілаў ад старажытных шумераў на падставе некаторых падабенстваў у богаслужэнні[1].

Генетычныя даследаванні тамілаў Індыі выявілі, што асобныя групы насельніцтва вядуць радавод ад арыйскіх груп Усходняй Індыі[2]. Тамілы Шры-Ланкі генетычна больш блізкія да сінгалаў, чым да тамілаў Індыі[3]. Апошнія даследаванні паказваюць блізкасць тамілаў да старажытных насельнікаў Індыі каменнага веку і іх генетычную сувязь з Усходняй Афрыкай[4].

Дынастычныя дзяржавы Паўднёвай Індыі на мяжы нашай эры

З кан. 1 тысячагоддзя да н. э. на поўдні Індыі пачалі складвацца дзяржавы, якімі кіравалі дынастыі Чола, Чэра і Панд'я. Сутыкненні паміж імі выклікалі міграцыю ў іншыя рэгіёны, у тым ліку на поўнач Шры-Ланкі, дзе тамілам супрацьстаялі сінгалы. Але буйныя дзяржаўныя аб'яднанні садзейнічалі згуртаванню насельніцтва, узвядзенню ірыгацыйных збудаванняў, якія павялічылі вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, росквіту гарадоў і гандлю нават з такімі аддаленымі краінамі як Зондскі архіпелаг і Рымская імперыя. У гэты перыяд сфарміравалася старажытная тамільская мова на аснове пісьмовасці брахмі. Класічны перыяд скончыўся ў III - IV стст. н. э. з нашэсцем паўночных плямёнаў. У VI ст. усталявалася дынастыя Палаваў, якая апекавала індуізм. У IX ст. ёй на змену зноў прыйшла дынастыя Чола. Яна стварыла магутную імперыю на поўдні Індыі і на Шры-Ланцы, адпраўляла ваенныя экспедыцыі ў краіны Паўднёва-Усходняй Азіі. У XIII ст. узвысілася дынастыя Панд'я.

Відавочна, у XII - XVI стст. адбылося размежаванне дравідаў. Заходнія дравіды адасобіліся ў выніку згубы кантролю над імі імперскіх дынастый і да XV ст. сфарміравалі этнас малаялі. У 1491 г. вылучылася дзяржава дынастыі Тулува, на тэрыторыі якой сфарміраваліся канада. З пач. XIV ст. у паўднёвыя рэгіёны Індыі ўрываліся мусульмане з Дэлійскага султаната. У XVI ст. частка ўзбярэжжа трапіла пад кантроль Партугаліі, потым - Галандыі і Францыі. Астатнія тэрыторыі скалынала барацьба паміж феадаламі розных веравызнанняў. У 1796 г. Брытанская Ост-Індская кампанія захапіла землі, населеныя таміламі на Шры-Ланцы, і да 1802 г. акупавала Тамілнад.

Адносіны паміж брытанцамі і насельніцтвам Тамілнада і поўначы Шры-Ланкі былі даволі складанымі. Тут не існавала моцнага супраціўлення, і каланіяльная адміністрацыя спрыяла развіццю адукацыі ў Мадрасе і Джафне. Дагэтуль дзяржаўнае, рэлігійнае і каставае размежаванне не давалі магчымасці тамілам успрымаць сябе як адзіны народ. Але з'явіўся пласт мясцовых чыноўнікаў і прадпрымальнікаў, не звязаных з рэлігійнымі і арыстакратычнымі коламі, якія атрымалі магчымасць пазнаёміцца з сучаснымі еўрапейскімі даследаваннямі мовы і гісторыі свайго рэгіёну. Яны выступілі за адзінства тамілаў і садзейнічалі ўзнікненню адзінага тамільскага нацыянальнага руху (з 1860-ых гг.)[5]. У XIX ст. узнікла тамільская дыяспара. У якасці плантацыйных рабочых і будаўнікоў тамілы наймаліся на працу ў іншыя брытанскія і галандскія калоніі ад астравоў Карыбскага мора на захадзе да Фіджы на ўсходзе[6]. Людзі розных веравызнанняў і рэгіёнаў Тамілнада сутыкаліся разам у замежжы і ўсведамлялі сваё моўнае і культурнае адзінства. Пасля вяртання на радзіму або нават у калоніях многія з іх далучаліся да нацыянальнага руху. Аднак на Шры-Ланцы адбылося размежаванне паміж таміламі, якія тут жылі здаўна і новымі прышэльцамі з Тамілнада. У нашы дні ў гэтай краіне прынята адрозніваць ланкійскіх і індыйскіх тамілаў.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Індыі (1947) быў створаны штат Тамілнад. Брытанскія ўлады разглядалі магчымасць стварэння самастойнай тамільскай дзяржавы на Шры-Ланцы, але адмовілася з-за нежадання мець у будучым праблемы з сінгаламі[7]. З сяр. 1950-ых гг. адносіны паміж сінгаламі і таміламі адрозніваліся напружанасцю, што прывяло да фарміравання тамільскіх тэрарыстычных арганізацый накшталт ТВТІ і грамадзянскай вайне 1983 - 2009 гг.

Асаблівасці народнай культуры[правіць | правіць зыходнік]

Тамільская культура адрозніваецца шматстатнасцю, што вызначаецца не толькі яе старажытнай гісторыяй, але і наяўнасцю ў грамадстве выразных рэлігійных, каставых і палітычных межаў.

Галоўны традыцыйны занятак - сельская гаспадарка. Развіты палі́ўнае земляробства, вырошчванне рысу, алейных культур, какосавай пальмы, бабовых. У многіх гаспадарках ёсць каровы, козы і куры. Большую частку працы на палетках выконваюць мужчыны. Хатняе рамяство і клопат пра цяглавых жывёл лічацца выключна мужчынскімі заняткамі. Жанчынам часам забараняецца нават датыкацца да рамесных прылад. У гарадах да сёй пары жанчыны не працуюць кіроўцамі аўтамабіляў. Такія заняткі як спецыялізаванае рамяство і лоў рыбы абмяжоўваюцца каставым падзелам грамадства, які часткова адрозніваецца ад прынятага ў астатняй Індыі[8].

Вясковыя паселішчы звычайна вялікія, ад 2 тыс. да 5 тыс. чалавек, аб'яднаных суседскай абшчынай, якая ў сваю чаргу падзяляецца на меншыя абшчыны ніжэйшага ўзроўню. Да сяр. XX ст. у Тамілнадзе быў прыняты звычай сяліцца па каставаму прынцыпу. Ён часткова захоўваецца і ў нашы дні, хаця каставыя перашкоды з'яўляюцца незаконнымі. Вясковая абшчына вырашае праблемы забеспячэння пітной вадой, трымае ў належным стане храм і рытуальныя месцы. Здаўна існавала нефармальная рада, якая распараджалася справамі абшчыннікаў. Пасля ёй на змену прыйшлі афіцыйныя органы кіравання.

Сем'і пераважна вялікія, пашыраныя. Нараджэнні дзіцяці, палавая сталасць, шлюб і смерць адзначаюцца блізкімі і далёкімі сваякамі разам. Асабліва важную ролю адыгрываюць старэйшыя чальцы. Яны займаюць ганаровыя месцы за сямейным сталом, радзяць малодшых, у іх прысутнасці забараняюцца гучныя размовы і адвольныя паводзіны. Становішча жанчын унутры сям'і нельга вызначыць толькі як падначаленае, але іх знешнія кантакты значна абмяжоўваюцца[9]. Сваякі жонкі, асабліва яе браты, карыстаюцца пэўнымі правамі ў сям'і мужа[10]. У шры-ланкійскіх тамілаў важна вызначэнне сваяцтва не толькі па лініі бацькі, але і маці. Вясельныя цырымоніі звычайна праводзяцца ў доме бацькоў нявесты або ў храме, суправаджаюцца традыцыйнай музыкай і спевамі. Жаніх завязвае на шыі абранніцы залатую або баваўняную нітку тхаалі, якая не здымаецца жанчынай да канца жыцця[11].

Традыцыйнае забаўляльнае мастацтва падзяляецца на літаратурнае, музычнае і тэатральнае. Тамільскае тэатральнае мастацтва надагам бярэ свой пачатак у вясковых тэатрах. Тамілы вядомы таксама як выдатныя танцоры. Найбольш папулярныя класічныя танцы - караагатам, прысвечаны багіні дажджу, кумі, што суправаджаецца не музычным акампанементам, а тактавымі пляскамі ў далоні, жаночы калаатам, храмавы кай сіламбу атам і інш. Некаторыя танцы суправаджаюцца рукапашнымі паядынкамі танцораў[12].

Напярэдадні поўні ў месяц тхаі (канец студзеня - пачатак лютага) тамілы адзначаюць свята Тхаіпусам, якое суправаджаецца рэлігійнымі шэсцямі і пратыканнямі вострымі прадметамі розных частак цела.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Тамільская мова адносіцца да дравідыйскіх моў, багатая на гутарковыя дыялекты. Пісьмовасць на аснове брахмі ўзнікла каля 2 тыс. гадоў таму. Шырока выкарыстоўваецца ў літаратуры і сродках масавай інфармацыі Індыі.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Большасць тамілаў спавядае індуізм (каля 80%), аднак сярод іх таксама ёсць джайны і будысты. Расце колькасць хрысціян і мусульман.

Вядомыя тамілы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]