Таміслаў II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прынц Айманэ Маргарыта Марыя Джузэпэ дзі Тарына, Герцаг Аосты.
Aimone Roberto Margherita Maria Giuseppe Torino, quarto duca d'Aosta.
Сцяг Кароль Незалежнай дзяржавы Харватыя
18 мая 1941 года — 31 ліпеня 1943 года
(пад імем Таміслаў II)
Папярэднік тытул заснаваны
Пераемнік тытул скасаваны; адмена манархіі
Спадчыннік Амедэа Савойскі і Аастыйскі

Нараджэнне 9 сакавіка 1900(1900-03-09)[1][2]
Смерць 29 студзеня 1948(1948-01-29)[1][2] (47 гадоў)
Месца пахавання
Род Савойскі дом
Бацька Эмануіл Філіберт Савойскі[3]
Маці Алена Арлеанская[d][3]
Жонка Ірына Грэчаская[4]
Дзеці Амадэй Савойскі-Аосцкі[d][3]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць падарожнік-даследчык, палітык, альпініст
Род войскаў Royal Italian Navy[d]
Званне адмірал
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Князь Айманэ Маргарыта Марыя Джузэпэ дзі Тарына (італ.: Aimone Roberto Margherita Maria Giuseppe di Torino, 9 сакавіка 1900, Турын — 29 студзеня 1948, Буэнас-Айрэс), пазней кароль Харватыі Таміслаў II і 4-й герцаг Аосцкі — прынц італьянскага каралеўскага Савойскага дому.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Айманэ дзі Тарына нарадзіўся ў Турыне. Ён быў другім сынам прынца Эмануэля Філіберта, 2-га герцага Аосцкага (сын Амадэя I, караля Іспаніі, і прынцэсы Марыі Віторыі) і прынцэсы Алены (дачка прынца Філіпа Арлеанскага, графа Парыжскага і інфанты Марыі Ісабель Іспанскай). Яго прадзедам быў кароль Італіі Віктар Эмануіл II.

22 верасня 1904 года стаў пажыццёвым герцагам Спалецкім.

1 ліпеня 1939 года, у Фларэнцыі, князь Айманэ ажаніўся з прынцэсай Ірэнай, дачкой караля Грэцыі, Канстанціна I і прынцэсы Сафіі Прускай. 27 верасня 1943 года ў іх нарадзіўся сын — князь Амедэа, 5-ы герцаг Аосцкі.

18 мая 1941 года князь Айманэ, пад імем Таміслаў II, быў абвешчаны каралём марыянетачнай Незалежнай дзяржавы Харватыя, створанай пры падтрымцы Італіі і Германіі на большай частцы тэрыторыі сучасных Харватыі і Босніі і Герцагавіны. Роля Таміслава II у новай дзяржаве была чыста сімвалічнай; уся рэальная ўлада знаходзілася ў руках харвацкага руху ўсташаў і яго лідара Антэ Павеліча. Манарх так ні разу і не наведаў тэрыторыю НДХ. У верасні 1943 года Італія выйшла вайны, у сувязі з чым Таміслаў II адрокся ад прастола і манархія была скасавана.

Князь Аймонэ 3 сакавіка 1942 года, пасля смерці свайго брата, князя Амедэа (сканаў у брытанскім палоне ў Афрыцы), стаў 4-м герцагам Аосцскім.

Герцагскі тытул д`Аоста атрымаў у спадчыну яго сын Амедэа, які нарадзіўся незадоўга да адрачэння бацькі ад харвацкай кароны. У наш час Амедэа таксама прэтэндуе на вяршэнства ў Савойскім доме і з 2006 года тытулуе сябе герцагам Савойскім.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Aimoe di Savoia-Aoste, Principe di Savoia // The Peerage
  2. а б Herzog Aimone von Aosta und Spoleto // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.