Тангароа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тангароа
Каменная выява Тангароа, астравы Кука
Каменная выява Тангароа, астравы Кука
бог мора
Міфалогія Палінезійская
Пол мужчынскі пол
Бацька Рангі[d]
Маці Папа[d]
Дзеці Цінірау
У іншых культурах Тангалоа, Танаоа, Такаоа, Тагалоа, Каналоа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тангароа (маары Tangaroa) — палінезійскі бог мора і ўрадлівасці.

Міфалогія[правіць | правіць зыходнік]

Тангароа - адзін з найстаражытнейшых багоў палінезійскага пантэону. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ён быў прынесены продкамі палінезійцаў з Азіі і знаходзяць падобныя постаці ў міфалогіях малайцаў і інданезійцаў.

У маарыйскай міфалогіі Тангароа - сын Рангінуі (бацькі-неба) і Папатуанаку (маці-зямлі), адзін з вышэйшых багоў мясцовага пантэону. Паводле паданняў, у маладосці ён аб'яднаўся с братамі і выступіў супраць улады бацькоў. Аднак пасля пераможнай бітвы пасварыўся з братамі. Асабліва непрыязныя адносіны склаліся з богам расліннасці Тане. Маары рэзка размяжоўвалі вобласці панавання Тангароа (акіян) і Тане (зямля). Паколькі людзі звычайна жывуць на зямлі, то Тане аказвае на іх значны ўплыў. Але, калі вандруюць па моры, то падпарадкоўваюцца воле Тангароа. Таму любой марской экспедыцыі папярэднічалі шчодрыя ахвярапрынашэнні і рытуалы ачышчэння.

Часам Тангароа выступаў як культурны герой, які супрацьстаяў сусветнаму гвалту, апісваўся як непераможны воін, які пратыкаў сваёй дзідай ворагаў. Заступаўся за маракоў, рыбакоў, рамеснікаў.

Сярод маары астравоў Кука Тангароа шанаваўся як бог мора і ўрадлівасці. У міфалагічным цыкле аб Маўі выступаў як бог агню.

Танганскія ўладары Ту'і Тонга называлі Тангароа сваім непасрэдным продкам.

Самоанцы лічылі Тангароа (або Тагалоа) уладаром сусвету, які нарадзіўся ў першай ракавіне і потым сам стварыў свет. У розных міфалагічных цыклах выступаў як бацька, дарадца і заступнік станоўчых герояў.

Гавайскі Каналоа ўяўляўся ў вобразе кальмара. Падобна маары, гавайцы супрацьпастаўлялі яго богу Кане, але надавалі Каналоа рэзка адмоўныя рысы. Ён уладарыў падземным светам і быў стваральнікам чорнай магіі.

Цікава, што еўрапейскія місіянеры, ступіўшы ў Палінезію, былі вымушаны тлумачыць мясцовых багоў з хрысціянскага пункту гледжання. На Самоа яны атаясамлялі постаць Тагалоа з хрысціянскім богам-творцам, а на Гаваях - з д'яблам.

Сімвалы[правіць | правіць зыходнік]

Хваляпадобныя лініі, чырвоны колер.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]