Танзанія
|
|||||
| Дэвіз: «Uhuru na Umoja (бел.: Свабода і адзінства)» |
|||||
| Нацыянальны гімн Танзаніі | |||||
| Заснавана | 26 красавіка 1964 (аб'яднанне Танганьікі і Занзібара) | ||||
| Афіцыйная мова | суахілі і англійская | ||||
| Сталіца | Дадома (заканадаўчая сталіца), Дар-эс-Салам (адміністрацыйны цэнтр) | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Дар-эс-Салам | ||||
| Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
| Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Джакая Кікветэ Мухамед Гарыб Білал Мізенга Пінда |
||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
31-я ў свеце 945 203 км² 6,2 |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
38 860 170[1] чал. 41,1 чал./км² |
||||
| ВУП • Разам (2012) • На душу насельніцтва |
$29,012 млрд.[2] (82-ы) $674 |
||||
| ІРЧП (2007) | ▲ 0,530 (151-ы) | ||||
| Валюта | танзанійскі шылінг | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .tz | ||||
| Тэлефонны код | +255 (+007 з Кеніі і Уганды) | ||||
| Часавы пояс | +3 | ||||
Танзанія, Аб'яднаная Рэспубліка Танзанія (суахілі: Jamhuri ya Muungano wa Tanzania, англ.: United Republic of Tanzania) — краіна ва Усходняй Афрыцы, узнікла ў выніку аб'яднання дзвюх былых калоній Вялікабрытані: Танганьікі і Занзібара, што сімвалізуе назва краіны ўтвораная з пачаткаў найменняў абодвух рэгіёнаў. У наш час гэтыя рэгіёны Танзаніі існуюць у складзе фэдэратыўнай рэспублікі.
Краіна мае выхад да Індыйскага акіяна. На поўначы мяжуе з Кеніяй і Угандай, на захадзе з Руандай, Бурундзі і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, на поўдні з Мазамбікам, Малаві і Замбіяй.
Змест |
[правіць] Гісторыя
На тэрыторыі Танзаніі найбольш старажытныя рэшткі чалавека. Аўтахтоннае насельніцтва Танзаніі — плямёны, блізкія да сучасных бушменаў і гатэнтотаў. У I-м тысячагоддзі н.ээ. тут пасяліліся плямёны земляробаў банту і жывёлаводаў нілотаў. У VII — VIII стст. сюды праніклі арабы; у выніку іх узаемадзеяння з мясцовым насельніцтвам ва ўзбярэжных раёнах Танзаніі склалася мусульманскае паводле веравызнання этнічная супольнасць — суахілі. Існаваў шэраг гарадоў –дзяржаў суахілі, багацце якіх ствараў транзітны гандаль паміж унутарнымі раёнамі Афрыкі і краінамі Блізкага Усходу. У канцы XV ст. тут з’явіліся партугальцы, якія ўсталявалі кантроль над гарадамі суахілі. У канцы XVII ст. партугальцаў выгналі аманцы. У 1856 г. узнік самастойны султанат Занзібар з цэнтрам на аднайменным востраве на чале з дынастыяй аманскага паходжання. У 1884 г. над мацерыковай часткай Танзаніі ўстанавіла кантроль Германская імперыя. Астравы Занзібар з 1890 г. сталі брытанскім прпатэктаратам. У 1-ю сусветную вайну Германскую Усходнюю Афрыку акупіравалі брытанскія войск; у 1920 г. большая частка яе пад назвай Танганьіка перададзена Лігай Нацый пад кіраванне Вялікабрытаніі. У 2-ю сусветную вайну больш за 80 іысяч выхадцаў з Танзаніі змагаліся ў складзе брытанскай арміі. У 1954 г. створаны Нацыянальны афрыканскі саюз Танганьікі (ТАНУ) на чале з Дж.К.Ньерэрэ. ТАНУ перамог на ўсеагульных выбарах 1960 г. і ўзначаліў урад Танганьікі. 9 снежня 1961 г. абвешчана незалежнасць краіны.
У снежні 1962 г. абвешчана рэспубліка на чале з прэзідэнтам Ньерэрэ, 10 снежня 1963 г. абвешчана незалежнасць Султаната Занзібар. Паўстанне 12 студзеня 1964 г. скінула манархію на Занзібары і паклала канец панаванню выхадцаз з Амана; да ўлады прыйшла Афра-шыразі партыя (АШП). 26 красавіка 1964 г. Танганьіка і Занзібра аб’яднаны ў адзіную дзяржаву (з 29 кастрычніка 1964 г. — Аб’яднаная Рэспубліка Танзанія); Занзібар пры гэтым захаваў значную аўтаномію. Па ініцыятыве Ньерэрэ ў краіне пачалася пабудова сацыялістычнага грамадства шляхам аб’яднання сялянскіх гаспадарак у калектыўныя — т.зв. уджамаа; нацыяналізаваны замежныя банкі і прадпрыемствы. У 1977 г. ТАНУ і АШП аб’яднаны ў Рэвалюцыйную партыю (РП), усе іншыя партыі забаронены. У пачатку 1980-х гадоў эканамічнае становішча Танзаніі пагоршылася, што прымусіла Ньерэрэ падаць у 1985 г. у адстаўку. Новае кіраўніцтва краіны і РП на ачле з А.Х.Мвіньі пачало лібералізацыю эканомікі, што спрыяла пераадольванню крызісу. У 1992 г. дазволена шматпартыйнасць. На першых шматпартыйных выбарах 1995 г. перамагла РП, яе прадстаўнік Б.У.Мкапа абраны прэзідэнтам Танзаніі.
[правіць] Некаторыя гарады
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Танзанія
Шаблон:Усходнеафрыканская супольнасць
| Садружнасць нацый | |
|---|---|
| Члены | Аўстралія • Антыгуа і Барбуда • Багамы • Бангладэш • Барбадас • Беліз • Батсвана • Бруней • Вялікабрытанія • Вануату • Гаяна • Гамбія • Гана • Грэнада • Дамініка • Замбія • Індыя • Камерун • Канада • Кенія • Кіпр • Кірыбаці • Лесота • Маўрыкій • Малаві • Малайзія • Мальдывы • Мальта • Мазамбік • Намібія • Науру • Нігерыя • Новая Зеландыя • Пакістан • Папуа-Новая Гвінея • Руанда • Самоа • Сент-Люсія • Свазіленд • Сейшэльскія Астравы • Сент-Вінсент і Грэнадзіны • Сент-Кітс і Невіс • Сінгапур • Саламонавы Астравы • Сьера-Леонэ • Танзанія • Тонга • Трынідад і Табага • Тувалу • Уганда • Фіджы 1 • Шры-Ланка • ПАР • Ямайка |
| Былыя члены | Зімбабвэ • Ірландыя |
| 1 Членства прыпынена | |
Шаблон:Танзанія ў тэмах Шаблон:Былыя мандатныя тэрыторыі
Cite error: Для існуючага тэга <ref> не знойдзена адпаведнага тэга <references/>
