Танкетка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Танкетка, зброя)
Польская танкетка TKS

Танкетка — лёгкая баявая гусенічная адна- або двухмесная браніраваная машына 20-30-х гадоў XX стагоддзя.

Маса да 4 тон, хуткасць да 45 км/гадз. Узбройвалася 1-2 кулямётамі. Браніраванне супрацькулявое (да 10 мм).

Прызначаліся для разведкі і сувязі (напрыклад, Т-27).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герасімаў І. Будова і прымяненне танкеткі / 2-е выд. — Мн.: Выд-ва Бел. ваен. акругі, 1934. — 47, [1] с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).