Тану-Ала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тану-Ала, таксама Тану-Ола — горная сістэма (хрыбет) у Паўднёвай Сібіры, на поўдні Тувы. Складаецца з усходняй і заходняй частак. Хрыбет цягнецца з усходу на захад уздоўж мяжы з Манголіяй. Сярэдняя вышыня 2500-2700 м. Даўжыня прыкладна 300 км.

Вяршыні з вечнымі снягамі адсутнічаюць. Паўночныя схілы, якія з'яўляюцца водападзелам для Енісея і пакрытыя кедрава-лістоўнічнай тайгой, звернутыя да Усходніх Саянаў. На паўднёвых схілах пераважае стэп. Заходняя канцавіна Тану-Ала прылягае да Алтайскіх гор.

Геалагічныя пароды прадстаўлены пясчанікамі, сланцамі, кангламератамі, эфузіўна-асадкавымі пародамі і гранітамі. Раней у гарах была здабыча кобальту.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).