Таніт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таніт
Стэла з выявай Таніт
Стэла з выявай Таніт
багіня Месяцу
Міфалогія Фінікійская
Сфера ўплыву Карфаген і Месяц
Пол жанчына
Муж Баал
У іншых культурах Цэлеста
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тані́т - фінікійская багіня месяцу, заступніца Карфагена.

Шанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне культу і імя Таніт застаецца спрэчным. Некаторыя даследчыкі лічаць, што яны былі запазычаны карфагенянамі ў бербераў Паўночнай Афрыкі, іншыя сцвярджаюць, што Таніт - старадаўняя фінікійская багіня, і яе імя перакладаецца як "тая, хто аплаквае". У антычных тэкстах яе называлі тварам Баала, дамай Карфагена. У гэтым горадзе будавалі прысвечаныя ёй храмы. Сведчанні шанавання Таніт знойдзены ў Ліване, Ізраілі, а таксама ў Гібралтары, на Сіцыліі, Мальце, Ібіцы і ў іншых месцах Заходняга Міжземнамор'я.

У міфалогіі Таніт звязвалася з месяцам, зоркамі, вадою, каханнем, пладавітасцю. Існаваў звычай прынясення ёй у ахвяру малых дзяцей.

Рымляне называлі Таніт Цэлестай і атаясамлялі з Юнонай Люцынай, заступніцай родаў і малых дзяцей.

Сімвалы[правіць | правіць зыходнік]

У Таніт меўся канкрэтны, добра пазнаваемы сімвал - трохкутнік, прамая лінія і акружнасць над ім. Звычайна гэта тлумачыцца як жаночая постаць у шырокай сукенцы з разведзенымі ў бакі рукамі. Акрамя таго, выявы багіні суправаджаліся сімваламі месяцу, вады, рыб і драпежных птушак.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]