Тапінамбур
| Тапіна́мбур | |||
| Навуковая класіфікацыя | |||
|---|---|---|---|
| Царства: | |||
| Аддзел: | |||
| Клас: | |||
| Парадак: | |||
| Сямейства: | |||
| Род: | |||
| Від: |
Тапінамбур |
||
| Навуковая назва | |||
|
Helianthus tuberosus L. |
|||
|
|
|||
Тапіна́мбур, земляна́я гру́ша, слане́чнік клубняно́сны; даўней: бульва (ад фр.: topinambour; Helianthus tuberosus) — шматгадовая травяністая вышынёй да 3 м клубняносная расліна сямейства складанакветных.
Сцябло прамое вышынёй да 2 метраў і больш, з вялікай колькасцю лісцеў. Лісце зубчаствае. Суквецце — кошык. Клубні — цыліндрычнай, круглай або грушападобнай формы, белыя, жоўтыя, фіялетавыя або ружовыя. Утрымліваюць 1-3 % бялку, вітаміны C, B1, каратын, фосфар, жалеза, каля 16-18 % вугляводаў (у асноўным інулін), менш за 0,5 % тлушчу. Мякаць пяшчотная, сочная, з прыемным саладкавым смакам.
Цвіце ў жніўні — кастрычніку. Марозаўстойлівая і засухаўстойлівая культура.
Радзіма — Атлантычнае ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі, спажывалася ў ежу мясцовымі індзейцамі, на пач. XVII стагоддзя прывезеная ў Еўропу французамі. У Рэчы Паспалітай «бульва» распаўсюдзілася ў першай палове XVIII ст. — яе варылі, абіралі, падавалі з белым або муштародовым соусам. У кан. XVIII ст. тапінамбур быў выцеснены падобнай па спосабу вырошчвання і смаку бульбай, якая ў беларускай і літоўскай мовах пераняла ягоную назву (у літоўскай мове «бульба» — bùlvė).
[правіць] Выкарыстанне
У Беларусі вырошчваецца галоўным чынам на корм жывёле, часам дзічэе, у кулінарыі ўжываецца толькі[Крыніца?] энтузіястам гэтай культуры. Ураджайнасць зялёнай масы да 500, клубняў да 250 цэнтнераў з гектара.
Спажываць тапінамбур належыць неўзабаве пасля выкопвання: варыць, запякаць, з сырых гатаваць салаты. Тапінамбур — вельмі трывалая да ўмоў вырошчвання культура, лёгка пераносіць маразы (пры гэтым клубні набываюць яшчэ больш салодкі смак). Таму пэўную частку клубняў пакідаюць зімаваць.
[правіць] Крыніцы
- Бандарэнка А. П. Тапінамбур // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш — Мінск: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
- Белы А. Тапінамбур // Праект «Наша ежа»
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тапінамбур