Тапіры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тапіры
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tapirus (Brünnich, 1771)

Сучасныя віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  624930; 926066
NCBI  9800
EOL  15578
FW  43137

Тапіры (Tapirus) — вялікія траваедныя сысуны з атрада няпарнакапытных, якія нагадваюць па форме свінню, але маюць кароткі, прыстасаваны для хапання хобатам.

Вядома 5 вымерлых і 1 сучасны род, да якога адносяцца 4 віды: раўнінны тапір, горны тапір, цэнтральнаамерыканскі тапір, індыйскі, або чапрачны тапір. Пашыраны ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, Паўднёва-Усходняй Азіі. Жывуць у забалочаных лясах, хмызняковых зарасніках.

Даўжыня да 2 м, вышыня ў карку да 1,2 м, маса да 300 кг. Тулава масіўнае. Морда заканчваецца невялікім хабатком. Вочы маленькія. Ногі кароткія, тоўстыя, на пярэдніх па 4, на задніх па 3 пальцы. Скура тоўстая, з кароткімі цёмна-бурымі валасамі. Расліннаедныя, нараджаюць адно, зрэдку двух дзіцянят у сярэднім раз на 15 месяцаў.

Лёгка прыручаюцца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]