Тараконская Іспанія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рымская правінцыя Тараконская Іспанія каля 120 года.
Іспанія пасля рэформы Цэзара Аўгуста па заканчэнні кантабрскай вайны ў 29 да н.э.
Іспанія пасля рэформаў Дыяклетыяна

Тараконская Іспанія (лац.: Hispania Tarraconensis, ісп.: Tarraconense) — правінцыя Рымскай імперыі з цэнтрам Тарака (лац.: Tarraco), суч. Тарагона ў Каталоніі, адна з трох на Пірэнейскім паўвостраве. Гэтай правінцыі належала амаль усё міжземнаморскае ўзбярэжжа сучаснай Іспаніі, частка атлантычнага ўзбярэжжа Іспаніі і Партугаліі. Паўднёвая частка Пірэнейскага паўвострава, названая цяпер Андалузіяй, звалася Бетыкай, а на заходнім узбярэжжы знаходзілася правінцыя Лузітанія. Сталіцай правінцыі быў горад Тарака.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Правінцыя Тараконская Іспанія ўзнікла на месцы правінцыі Блізкая Іспанія (лац.: Hispania Citerior) і Галісіі (лац.: Gallaecia), часткі правінцыі Далёкая Іспанія, у 27 да н.э. пры рэформе правінцый імператара Аўгуста. Яна атрымала статус імператарскай правінцыі ў адрозненне ад дзвюх іншых пірэнейскіх правінцый, якія засталіся пад кантролем сената.

Пасля Кантабрскіх войн 29-19 да н.э. уся Іспанія патрапіла пад уладу Рыма. Кантабры былі апошняй народнасцю, якая захоўвала незалежнасць.

З 61 года пракуратарам Тараконскай Іспаніі становіцца Сервій Сульпіцый Гальба. У 68 годзе ён далучаецца да паўстання Віндэкса, а пасля смерці апошняга і самагубства імператара Нерона сам становіцца імператарам.

У 73 годзе на пасадзе пракуратара Тараконскай Іспаніі апыняецца Пліній Старэйшы.

Пасля рэформы Дыяклетыяна 293 года правінцыя падзелена на тры часткі: Галецыя (лац.: Gallaecia), Карфагеніка (лац.: Carthaginiensis) і Тараконіка (лац.: Tarraconensis).

Тараконская Іспанія была страчана Рымам напачатку V ст. у выніку ўварвання вестготаў і распачатых у той жа час паўстанняў баскаў і кантабраў. У выніку на тэрыторыі Тараконскай Іспаніі ўзнікла каралеўства вестготаў.

Экспарт[правіць | правіць зыходнік]

З Тараконскай Іспаніі вывозіліся драўніна, кінавар, золата, жалеза, волава, свінец, мармур, віно і аліўкавы алей.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Tilmann Bechert: Die Provinzen des römischen Reiches. Einführung und Überblick. von Zabern, Mainz 1999, S 65-71.