Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тарас Шаўчэнка. Аўтапартрэт (1840)

Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка (укр.: Тарас Григорович Шевченко; 9 сакавіка 1814, с. Морынцы, цяпер Звянігародскі раён Чаркаскай вобл., Украіна — 10 сакавіка 1861) — украінскі пісьменнік, мастак, грамадскі дзеяч; заснавальнік новай украінскай літаратуры і нацыянальнай літаратурнай мовы.

Аб'яднаўшы ў сваіх паэтычных творах жывую размоўную мову са сродкамі кніжнай мовы, Шаўчэнка ўзнёс украінскую літаратурную мову на новы, якасна болей высокі ўзровень. Шырока карыстаючыся лексікаю розных галін навукі і мастацтва, Шаўчэнка фактычна заклаў падмурак тэрміналагізацыі ўкраінскае лексікі.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і прыгонных сялян: бацька — Рыгор Шаўчэнка, маці — Кацярына Бойка (Шаўчэнка). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ у К. Брулова (1838-45). Як дваровы П. В. Энгельгарта жыў у Вільні (1829-31), потым у Пецярбургу. У 1838 з дапамогай Брулова, В. Жукоўскага і інш. Тарас Шаўчэнка быў выкуплены з прыгоннай няволі. 3 1845 працаваў у Кіеўскай археаграфічнай камісіі. За ўдзел у тайным Кірша-Мяфодзіеўскім таварыстве арыштаваны і аддадзены ў салдаты (1847-57). Пасля ссылкі (з 1858) жыў у Пецярбургу. Прыхільнік рэвалюцыйнага шляху ліквідацыі прыгонніцтва, яднання славянскіх народаў у барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Тарас Шаўчэнка. Знаходзіцца ў Луганскай нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі. (скульптар Мікалай Гаўрылавіч Шмацько)

Пісаць пачаў каля 1836-37. Выдаў зборнік «Кабзар» (1840). Творы Тараса Шаўчэнкі прасякнуты любоўю да радзімы, напісаны народнай мовай, вызначаюцца блізкасцю да фальклору, разнастайнасцю рытмаў, меладычнасцю. У ранняй яго творчасці (вершы, балады, паэмы «Кацярына», 1838, «Гайдамакі», 1841; драма «Назар Стадоля», 1843, і інш.) спалучэнне рамантызму з рэалістычнымі тэндэнцыямі. У паэме «Наймічка» (1845) стварыў яркі драматычны вобраз жанчыны-маці. У паэмах «Сон» (1844), «Каўказ», «Ератык» (абедзве 1845), «Неафіты» (1857), цыклах «У каземаце» (1847), «Цары» (1848), паэзіі перыяду ссылкі, аповесцях «Княгіня» (1853), «Музыка» (1855) і інш. рэвалюцыйныя і антыпрыгонніцкія матывы. Аўтар паэм «Сляпая» (1842), «Князёўна» (1847), «Марына» (1848), «Юродзівы» (1857), «Марыя» (1859), балады «Сурочаная» (1837), трыпціха «Доля», «Муза», «Слава» (1858), аповесцей «Варнак» (1845), «Няшчасны», «Капітанша», «Блізняты» (усе 1855), «Мастак» (1856), «Прагулка з задавальненнем і не без маралі» (1856-58). Многія вершы Тараса Шаўчэнкі сталі народнымі песнямі.

Кацярына (алей, 1842)

Тарас Шаўчэнка — заснавальнік рэалістычнага кірунку ва ўкраінскім выяўленчым мастацтве. Майстар партрэта, гістарычных і жанравых кампазіцый, ілюстрацый, натурных замалёвак, афортаў («Аўтапартрэт», 1840-41; «Кацярына», 1842; серыя афортаў «Жывапісная Украіна», выд. 1844, і інш.). За працы ў галіне гравюры атрымаў званне акадэміка (1860). Яго мастацкая спадчына прасякнута народнасцю, сацыяльнай накіраванасцю, гуманістычным пафасам.

Тарас Шаўчэнка ў сваёй творчасці выразіў думкі і настроі, якія былі важнымі ў жыцці ўкраінцаў у той час. Яго творчасць знайшла водгук у сэрцах людзей, аб чым сведчыць тое, што ў другой палове XIX і на пачатку XX ст. ці не адзінаю кніжкаю ў большасці вясковых хат Украіны быў «Кобзар», вершы з яго вучылі напамяць, па яму вучыліся чытаць. У той час творы Шаўчэнкі аб'ядналі ўкраінські народ, асабліва жыхароў Левабярэжнай Украіны.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

50 рублёў ПМР з выявай Тараса Шаўчэнкі

Імем Тараса Шаўчэнкі назван шэраг геаграфічных аб'ектаў (населеных пунктаў, вуліц), навучальных устаноў і іншых арганізацый Украіны.

Імя Тараса Шаўчэнкі маюць вышэйшыя навучальныя ўстановы — Кіеўскі і Луганскі нацыянальныя ўніверсітэты, Чарнігаўскі педагагічны ўніверсітэт, Крамянецкі абласны гуманітарна-педагагічны інстытут і галоўны ўніверсітэт Прыднястроўя; тэатры — Нацыянальная опера Украіны, Цярнопальскі, Валынскі і Харкаўскі драматычныя тэатры, Днепрапятроўскі ўкраінскі музычны драматычны тэатр, Крыварожскі тэатр драмы і музычнай камедыі, Чаркаскі і Чарнігаўскі музычна-драматычныя тэатры, а таксама шматлікія кінатэатры, пік Шаўчэнкі, горад Форт-Шаўчэнка, з 1964 па 1991 гады горад Актаў называўся Шаўчэнка.

Помнікі Тарасу Шаўчэнку ўсталяваны ва ўсіх абласных цэнтрах Украіны, многіх гарадах і вёсках краіны, а таксама ў шматлікіх сталіцах і гарадах за мяжой. Увогуле, ва Украіне і свеце больш за 1000 помнікаў паэту. Гэта найбольшая колькасць манументаў, ўсталяваных адной асобе, калі не ўлічваць правадыроў таталітарнага рэжыму і невядомых салдат. Адным з лепшых лічыцца помнік у Харкаве, вялікія помнікі Кабзару ўсталяваныя таксама ў Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Кіеве, Днепрапятроўску, Данецку, Львове і іншых гарадах.

Вуліцы імя Тараса Шаўчэнкі існуюць амаль у кожным населеным пункце Украіны.

Партрэт Тараса Шаўчэнкі адлюстраваны на банкноце Нацыянальнага банка Украіны наміналам 100 грыўняў і на залатой памятнай манеце наміналам 200 грыўняў.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі помнікі Тарасу Шаўчэнку ўсталяваны ў Брэсце, Гомелі, Мінску, Магілёве, Слуцку.

У Беларусі вуліцы Тараса Шаўчэнкі ёсць у Баранавічах, Брэсце, Бабруйску, Браславе, Оршы, Гомелі, Гародні, Лідзе, Пружанах, Століне, у Брэсце і Мінску ёсць бульвары Тараса Шаўчэнкі.

У вёсцы Карэкаўцы Вілейскага раёна 20 верасня 2009 года адкрыты памятны знак, прысвечаны сяброўству Тараса Шаўчэнкі і ўраджэнца Вілейшчыны паэта Эдварда Жалігоўскага. [1].

Зноскі

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Повне зібрання творів. Т. 1—6. Київ, 1963—64.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Наймічка. Мн., 1940.
  • Выбраныя вершы і паэмы. Мн., 1948.
  • Кабзар. 2-е выд. Мн., 1952.
  • Кацярына. Мн., 1964.
  • Вершы / Уклад.і камент. Э. М. Мартынавай; Паэмы. — Мн.: Мастац. літ., 1989. — (Скарбы сусветнай літаратуры).
  • Кабзар: Выбранае / Тарас Шаўчэнка; Пер. з укр. Т.Мельчанкі — Гомель: Полеспечать, 2004.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тарас Шаўчэнка і беларуская літаратура. Мн.,1964.
  • Шаладонава Ж. Духоўныя спектры агню: Тарас Шаўчэнка і беларуская літаратура пачатку XX ст. / Ж. С. Шаладонава. — Мн.: Беларуская навука, 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]