Тарнада
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Тарна́да, таксама Смерч — назва нечакана моцнага ветру. Тарнада фарміруецца ў выніку сустрэчы цёплага і халоднага паветра і ўтварае варонкападобную віхуру вышынёй да 1,5 км, якая выцягвае дажджавыя аблокі да паверхні зямлі ці вады. У сярэдзіне варонкі паветра ўздымаецца ўверх, утвараючы разражэнне. Каля зямлі шырыня тарнада складае 50 – 500 м. Прыкладна праз 30 км тарнада траціць сваю моц, але зафіксаваны здарэнні жыцця тарнада на працягу 500 км.
Моц тарнада[правіць]
Для акрэслення моцы тарнада (на падставе знішчэнняў якія яно выклікала) ужываецца шкала Фуджыта з выкарыстаннем сімвалаў ад F0 да F5.
- F0 — вецер з хуткасцю ніжэй 116 км/г,
- F1 — вецер з хуткасцю ад 116 да 180 км/г (можа знішчыць драўляныя гаспадарчыя збудаванні і элементы дахаў, перавярнуць лёгкія аўтамабілі),
- F2 — вецер з хуткасцю ад 180 да 250 км/г (можа зрываць дахі, пераварочваць цягнікі),
- F3 — вецер з хуткасцю ад 250 да 330 км/г (можа вырываць дрэвы і нішчыць нават вялікія будынкі),
- F4 — вецер з хуткасцю ад 330 да 415 км/г (можа ўздымаць вялікія машыны)
- F5 — вецер з хуткасцю ад 415 да 510 км/г (можа ўздымаць вельмі цяжкія аб'екты і пераносіць іх на некалькі соцень метраў, раўняць з зямлёй усё што трапляецца на шляху).
Цікавыя факты[правіць]
- 3 і 4 красавіка 1974 года 147 тарнадаў здарылася ў 13 амерыканскіх штатах,
- самая высокая зафіксаваная хуткасць тарнада 511,7 км/г,
- самае вялікае (па велічыні варонкі) тарнада (F4) было зафіксавана 22 мая 2004 года ў штаце Небраска – яго варонка мела дыяметр 4 кіламетры.
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
|
|
|
|---|---|
| Поры года | Зіма • Вясна • Лета • Восень |
| Атмасферныя ападкі | Дождж • Імжа • Град • Снег • Крупка • Раса • Іней • Шэрань • Галалёдзіца |
| Прагноз и дзённік надвор'я | Воблачнасць • Вільготнасць паветра (абсалютная і адносная) • Ціск • Тэмпература паветра • Напрамак ветру |
| Пагодныя з'явы | Вецер • Навальніца • Тарнада • Ураган • Шторм |
