Тарпан
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Тарпан | |||
| Навуковая класіфікацыя | |||
|---|---|---|---|
| Царства: | |||
| Тып: | |||
| Падтып: | |||
| Клас: | |||
| Сямейства: | |||
| Род: | |||
| Від: | |||
| Падвід: |
Тарпан |
||
| Навуковая назва | |||
|
Equus ferus ferus (Boddaert, 1785) |
|||
|
|
|||
Тарпа́н (Equus ferus ferus) — дзікі конь.
Адрозніваюць 2 падвіды: тарпан стэпавы і тарпан лясны. Вышыня ў карку тарпана стэпавага да 137 см, тарпан лясны драбнейшы. Склад цела дужы, масць шэрая. Уздоўж спіны чорная паласа, грыва і хвост чорныя.
Былі пашыраны ў Еўропе і Заходнім Казахстане. Тарпан стэпавы вынішчаны ў XVIII—XIX ст. Тарпан лясны — на пачатку XIX ст. У 1930-х г. у Германіі і Польшчы працавалі над узнаўленнем тарпана ляснога. У 1962 і 1968 з Польшчы на Беларусь завезена 5 асобін у Белавежскую пушчу.
Магчыма дзікі продак некаторых парод свойскіх коней. Як свойская жывёла прыручаны 5—6 тыс. гадоў назад.
Літаратура[правіць]
Самусенка Э. Тарпан // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.