Тартускі ўніверсітэт
Тартускі ўніверсітэт (Дэрпцкі, Юр'еўскі (1893-1918); эст. Tartu Ülikool (з 1918), ням. Universität Dorpat (1802-1893)) - у Тарту (Эстонія), заснаваны шведскім каралём Густавам II Адольфам у 1632 на тэрыторыі Лівоніі. Стаў другім універсітэтам Швецыі (пасля Упсальскага) - Universitas Gustaviana.
У XVIII стагоддзі, пасля рускай заваёвы Эстляндыі, не дзейнічаў, але быў зноў адкрыты Аляксандрам I у 1802 годзе.
Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.
Кафедры і факультэты [правіць]
Ва ўніверсітэце 11 факультэтаў (тэалагічны, юрыдычны, медыцынскі, філасофскі, эканамічны, педагагічны, факультэт матэматыкі і інфарматыкі, факультэт фізкультуры, факультэт прыродазнаўства і тэхналогіі, факультэт грамадскіх навук) і 7 каледжаў. Колькасць студэнтаў - 18 300. Ва ўніверсітэце працуе 3 200 чалавек (у тым ліку 165 прафесараў, больш за 500 навуковых работнікаў).
Рэктары [правіць]
Выбітныя выпускнікі [правіць]
- Уладзімір Марзон — беларускі хірург
- Бенедыкт Дыбоўскі — заолаг, прыродазнаўца, урач
- Вячаслаў Віктаравіч Касмачэўскі, беларускі прафесар медыцыны
- Уладзіслаў Дыбоўскі (1862), беларускі заолаг
- Іпаліт Корвін-Мілеўскі (1868) — польскі грамадска-палітычны дзеяч, публідыст, доктар права
- Вільгельм Оствальд (1875), латышскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1909 года
- Карл Чапскі (1882) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, прадпрымальнік, філантроп
- Габрыэль Корбут (1890) — польскі гісторык літаратуры, бібліёграф, мовазнавец
- Яан Крос, эстонскі пісьменнік
- Станіслаў Нарбут (1891) — урач, вучоны-медык, мецэнат
- Усевалад Ігнатоўскі (1911) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык
- Бэці Альвер — эстонская пісьменніца
- Юган Партс — прэм'ер-міністр Эстоніі
- Станіслаў Сільвестровіч — удзельнік паўстання 1863 г. у Беларусі