Тар'ей Весас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тар'ей Весас

Тар'ей Весас (нарв.: Tarjei Vesaas; 20 жніўня 1897 - 15 сакавіка 1970) — нарвежскі паэт і навеліст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Тэлемарку. Пісаў на працягу амаль пяцідзесяці гадоў, з 1923 па 1970 год. Яго творы напісаны на мове нюнорск. Персанажы апавяданняў Весаса звычайна простыя сельскія жыхары, якія выпрабоўваюць сур'ёзныя псіхалагічныя ўзрушэнні. Крытыкі лічаць, што героі твораў Весаса апісаны з незвычайнай глыбінёй. Ён часта апісваў эмацыйныя тэмы, такія як смерць, віна ці страх, і дзеянне разгортваецца на фоне нарвежскага пейзажу.

Тар'ей Весас дэбютаваў у 1923 творам «Дзіця чалавечае», але шырокую вядомасць атрымаў з публікацыяй ў 1934 годзе рамана «Вялікая гульня». Самымі вядомымі яго творамі лічацца «Ледзяны замак» (1963, прэмія Паўночнага Савета), гісторыя двух дзяўчат, паміж якімі развіваецца эмацыйная сувязь, якая сканчаецца трагічна, а таксама раман «Птушкі» (1957).

У 1960-х гадах тройчы намінаваўся на Нобелеўскую прэмію.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.