Тауйская губа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Тауйская губа — заліў у паўночна-заходняй частцы Ахоцкага мора, паміж паўастравамі Хміцеўскага і Коні. Даўжыня 75 км, сярэдняя шырыня 120-130 км. Агульная плошча акваторыі Тауйскай губы складае каля 10 400 км². Дно Тауйскай губы шэльфавага тыпу. Максімальныя глыбіні не перавышаюць 100 м, найбольш распаўсюджаныя 50-70 м. Узбярэжжа, больш узвышанае ва ўсходняй частцы, парэзана залівамі і бухтамі, на значнай частцы раёна скальнымі і недаступнымі. Вышыня берагавых абрываў вагаецца ад некалькіх дзясяткаў да 500-600, часам 900 м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).