Тафалары
| Тафалары (тофа, тоха) |
|
|---|---|
| Агульная колькасць | 837 |
| Рэгіёны пражывання | Расія |
| Мова | тафаларская |
| Рэлігія | Праваслаўе, шаманізм |
| Блізкія этнічныя групы | Тувінцы |
Тафалары (саманазва тофа, тоха "чалавек") — карэнны народ Паўднёвай Сібіры. Кампактна насяляюць горна-таёжную тэрыторыю Ніжнеўдзінскага раёна Іркуцкай вобласці.
Змест |
Паходжанне і гісторыя [правіць]
Продкамі тафалараў з'яўляліся прадстаўнікі цюркскага племені тубо (дубо), якія ўзгадваліся кітайскімі пісьмовымі крыніцамі з V ст. н. э. Мова, матэрыяльная культура і назвы некаторых родаў тафалараў сведчаць таксама пра ўплыў на іх з боку самадыйскага насельніцтва (селькупаў) і кетаў. У адрозненні ад суродзічаў тувінцаў-тоджа, тафалары рана патрапілі пад уплыў рускіх. У 1648 г. рускія казакі пабудавалі на іх тэрыторыі Удынскі астрог. Тафалары былі абкладзены ясаком, які выплочвалі згодна завышанай намінальнай, а не рэчаіснай колькасці паляўнічых.
У XIX ст. царская адміністрацыя стварыла 5 тафаларскіх улусаў, якія фактычна мелі права самакіравання. У 1931 - 1950 гг. існаваў Тафаларскі нацыянальны раён. Пасля калектывізацыі большасць насельніцтва пачала весці аселы вобраз жыцця.
Сёння, агульная колькасць тафалараў у Расіі - 837 чал. (2010 г.).
Традыцыйная культура [правіць]
Асноўным гаспадарчым заняткам доўгі час з'яўлялася паляванне на капытных і футравых звяроў. Палявалі як у адзіночку, так і гуртом, з дапамогай сабак. Былі распаўсюджаны аблавы і ямныя пасткі. Доўгі час паляванне лічылася мужчынскай справай, але ў XX ст. да яго актыўна далучыліся некаторыя жанчыны. Аленяў трымалі пераважна для транспартыроўкі, але таксама пілі іх малако, рабілі з яго У XIX ст. у заможных тафалараў з'явіліся коні. Істотную ролю адыгрывала збіральніцтва дзікіх ядомых і лекавых траў і карэнняў. Восенню назапашвалі кедравыя арэхі. Распаўсюджаныя рамёствы - кавальская і гарбарная справы, апрацоўка драўніны, бяросты, рогу аленя і г. д.
Да сяр. ХХ ст. тафалары вялі паўкачавы вобраз жыцця. Асноўным жытлам быў канічны чум з тычак. Улетку яго накрывалі бяростай, узімку - ласінымі і аленевымі скурамі. Левы бок чума лічыўся мужчынскім, а правы - жаночым. Пасля пераходу да аселасці пачалі будаваць зрубныя хаты.
Мужчыны і жанчыны насілі вопратку амаль аднолькавага крою. Узімку хадзілі ў футрах мехам унутр. Адзявалі яе на голае цела. Улетку - халат з аленевай скуры. Шылі кашулі з рускіх і кітайскіх тканін. Для майстравання вопраткі і ботаў куплялі ў буратаў і тувінцаў аўчыны. Жанчыны багата ўпрыгожваліся пярсцёнкамі, бранзалетамі, футрам вавёркі і собаля.
Кожная малая сям'я ёг ишти валодала аленямі, прыладамі працы, хатнімі рэчамі, жытлам, аднак яны аб'ядноўваліся па бацькоўскаму прынцыпу ў роды, якія распараджаліся паляўнічымі і качавымі ўгодзямі. Роды, у сваю чаргу, уваходзілі ў буйную родава-тэрытарыяльную групу (усяго іх налічвалася восем, яны мелі судовыя і некаторыя кіруючыя функцыі).
Распаўсюджаныя формы вуснай народнай творчасці тафалараў - легенды, чароўныя казкі, казкі пра жывёлін, лірычныя спевы.
Мова [правіць]
Тафаларская мова адносіцца да цюркскай моўнай групы, блізкая да мовы тувінцаў. Мае 2 гаворкі. У выніку русіфікацыі ў XX ст. амаль была згублена, аднак з 1980-ых гг. адзначаецца цікавасць тафалараў да яе адраджэння. Тафаларская пісьмовасць на аснове кірыліцы была распрацавана ў 1970-ых гг., аднак першы падручнік "Тоъфа букварь" быў выдадзены толькі ў 1989 г.
Рэлігія [правіць]
Большасць вернікаў - праваслаўныя. Аднак доўгі час заховаўся шаманізм. Шаманамі маглі стаць мужчыны і жанчыны. У асноўным шаманская практыка датычылася лячэння хвароб.