Тахарскія мовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тахарскія мовы
Краіны
Класіфікацыя
індаеўрапейскія мовы
Тахарскія мовы
Пісьменнасць Tocharian alphabet[d]
Glottolog tokh1241

Таха́рскія мовы — адна з галін індаеўрапейскай сям'і моў, што прадстаўляла сабою некалькі блізкароднасных вымерлых моў, распаўсюджаных сярод гістарычнага народа тахараў, які пражываў на поўначы Тарымскага басейна, у цяперашнім Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітая.

Мовы, якія ў цяперашняй лінгвістыцы прынята залічваць да тахарскіх, хутчэй за ўсё ўключалі тры мовы або дыялекты, вядомыя пад умоўнымі назвамі: тахарская A (або агнеанская), тахарская B (або кучанская) і тахарская C (або краранская)[1]. Першыя дзве мовы засведчаныя дзякуючы захаваным дагэтуль тэкстам перыяду VIVIII стагоддзяў н. э., існаванне апошняй падразумяваецца праз запазычванні і ўласныя назвы ў тэкстах на пракрыце, складзеных у рэгіёне. Больш пільны працэс даследавання пісьмовых помнікаў паказвае больш архаічны характар тахарскай A і яе літургічнае выкарыстанне, тады як тахарская B захоўвалася больш працяглы час і была пашырана на тэрыторыях ад паўночнага ўсходу да захаду сучаснага Сіньцзяна.

Усе вядомыя тахарскія мовы вымерлі прынамсі ў ІХ ст. пасля ўварвання ў рэгіён цюркскіх плямёнаў, продкаў сучасных уйгураў.

Даследаванне[правіць | правіць зыходнік]

Напачатку ХХ ст. венгерска-брытанскі даследчык Аўрэл Стэйн падчас уласнай археалагічнай экспедыцыі на захадзе Кітая адшукаў фрагменты рукапісных тэкстаў на невядомай мове, датаваныя прыпадала VI—VIII ст. н. э.[2] У пазнейшых даследаваннях было выяўлена, што тэксты напісаныя на дзвюх адрозных, але роднасных мовах, якія маюць індаеўрапейскі характар, належачы, аднак, да невядомага таксону індаеўрапейскай сям'і.

У цяперашнія часы мовы знойдзеных тэкстаў вядомыя пад тэрмінам тахарскія мовы. Тэксты цэнтральнага і паўночна-ўсходняга Сіньцзяна (гарады Агні і Турфан, цяп. Карашар і Турпан) пазначаюцца пад умоўным тэрмінам тахарская A мова (альбо агнеанская, усходнетахарская); у тэкстах гэтага ж рэгіёна, а таксама захаду Сіньцзяна (Куча) выўляецца мова, званая тэрмінам тахарская B мова (або кучанская, заходнетахарская). Акрамя гэтага, вядома, што тэксты перыяду III ст. н. э. паўднёва-ўсходняга Сіньцзяна (Лаўлань), складзеныя на пракрыце, утрымліваюць у сабе запазычванні з іншай мовы, якая, такім чынам, вядомая толькі ўскосна і згадваецца пад тэрмінам тахарская С мова[1].

Адкрыццё тахарскіх моў значна пашырыла тагачасныя веды па індаеўрапеістыцы з прычыны таго, што ў навуцы гэтага перыяду лічылася, што падзел індаеўрапейскіх моў на мовы кентум і мовы сатэм звязаны з геаграфічным супрацьпастаўленнем заходняй і ўсходняй частак індаеўрапейскага арэалу адпаведна, аднак з'яўленне звестак тахарскіх моў паказала выключэнне з гэтага палажэння, паколькі апошнія з'яўляліся найбольш усходняй тагачаснай філіяцыяй індаеўрапейскіх моў, але праяўлялі тыпова кентумныя рысы. Досвед даследаванняў па тахарскіх мовах, у прыватнасці, дазволіў развіць пэўным лінгвістам новую гіпотэзу, паводле якой «сатэмныя» рысы паўсталі як інавацыя цэнтральнага рэгіёна індаеўрапейскай прарадзімы, у той час як «кентумныя» рысы з'яўляліся вынікам некаторай кансервацыі на крайнім усходзе і захадзе гэтага арэалу. Для параўнання, славянскія мовы маюць тыпова «сатэмныя» характарыстыкі.

Знікненне тахарскіх моў імаверна прыпадае на першую палову-сярэдзіну ІХ ст. н. э., калі ўйгуры, будучы выцесненымі з тэрыторыі сучаснае Манголіі, засялілі тэрыторыю Тарымскага басейна[1]. Цюркізацыя арэалу тахарскіх моў пацвярджаецца, прыкладам, існаваннем перакладаў тахарскіх тэкстаў на старажытнаўйгурскую мову.

Тагачасныя згадванні[правіць | правіць зыходнік]

У 1907 годзе нямецкі арыенталіст-лінгвіст Фрыдрых В. К. Мюлер выявіў надпісы ў калафоне (канцы) аднаго з рукапісаў на старажытнацюркскай мове, у якім рукапіс апісваўся як пераклад з санскрыту праз мову twγry. Мюлер прыйшоў да высновы, што апошняе слова мела вымаўленне toxrï і мела значэнне новаадкрытай мовы наваколляў Турфана. Пазней ім жа было высунутае меркаванне пра сувязь саманазвы з старажытнагрэчаскім пталемеевым Τόχαροι, згаданым у перыяд II ст. да н.э., якое, у сваю чаргу, мела індаіранскую этымалогію (ст.-перс. tuxāri-, хат.-сацк. ttahvāra, санскр. tukhāra) і, грунтуючыся на вышэйпамянёных высновах, прапанаваў тэрмін тахарская (ням.: Tocharisch).

Тым не менш, пталемейскія тахары ў сучаснай гістарыяграфіі часцей атаясамліваюцца з плямёнамі юэчжы кітайскіх гістарычных хронік, якія лічацца заснавальнікамі Кушанскага царства[3][4]. На цяперашні момант вядома, што заснавальнікі царства мелі саманазву з коранем тахар і размаўлялі на бактрыйскай мове, якая, у адрозненне ад тахарскіх, належыць да іншай галіны індаеўрапейскай сям'і — індаіранскай. Такім чынам, перанос тэрміну тахары на індаеўрапейцаў Тарымскага басейна ва ўдакладненым дачыненні з'яўляецца некарэктным, аднак гэтая практыка стала трывалай у гістарычнай навуцы[5][6].

Тэрмін toxrï з найбольшай верагоднасцю прадстаўляе сабо старажытнацюркскае пазначэнне тахараў (у сучасным разуменні), але не сустракаецца ва ўласна тахарскіх пісьмовых помніках[5]. Тэксты на тахарскай A мове ў якасці саманазвы мовы падаюць слова ārśi, у тахарскай B у гэтай якасці выступае прыметнік kuśiññe, утвораны ад назоўнікаў kuśi або kuči, вядомых таксама дзякуючы цюркскім і кітайскім хронікам[5]. Грунтуючыся на гэтым, французскі гісторык Бернар Сержан для абазначэння тахарскай галіны моў прапанаваў тэрмін аршы-кучыйскія мовы, пазней змяніўшы яго на агні-кучыйскія[7].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Агульнапрынята, што продкі тагачасных тахараў з'явіліся ў сучасным Сіньцзяне ў выніку надзвычай ранніх індаеўрапейскіх міграцый, пасяліўшыся ў рэгіёне ўжо ў II тыс. да н.э. Аднак гэтыя звесткі ў вялікай ступені з'яўляюцца спрэчнымі і дагэтуль[8]. На думку Дж. Лэйна прарадзіма тахараў да іх міграцыі на ўсход размяшчалася ў стэпавых рэгіёнах поўдня сучаснае Расіі, мяжуючы на захадзе і поўдні з трака-фрыгійцамі, протаармянамі і протагрэкамі, на захадзе і поўначы — з прагерманцамі і прабалта-славянамі, на ўсходзе і поўначы — з прафіна-ўграмі[9]. Імаверна, што тахарскія мовы даволі ранна аддзяліліся ад іншых індаеўрапейскіх дыялектаў з прычыны адсутнасці асаблівай блізкасці з усходнімі індаеўрапейскімі мовамі і адначасовай прысутнасці падабенстваў з індаеўрапейскімі мовамі захаду. Супрацьлеглы пункт гледжання абгрунтоўваў У. Георгіеў.

Пісьмовасць[правіць | правіць зыходнік]

Узор рукапісу на адной з тахарскіх моў.

Тахарскія мовы задакументаваныя дзякуючы рукапісам, якія ў асноўным датуюцца VIII ст. н. э., аднак прадстаўленыя і ранейшыя пісьмовыя помнікі. Вядомыя ўзоры пісьмовых тахарскіх моў уяўляюць сабою тэксты на пальмавым лісці, драўляных таблічках і кітайскай паперы, якія захаваліся дзякуючы надзвычай жорсткаму клімату Тарымскага басейна. Іншыя ўзоры моў таксама бачныя на некаторых участках наваколля Кучы і Карашара, у прыватнасці, існуюць насценныя надпісы.

Захаваныя тэксты на тахарскай A мове датычаць рэлігійнае тэматыкі. У сваю чаргу, тахарская B мова зафіксаваная па ўсім арэале тахарскіх моў, яе пісьмовыя помнікі адносяцца таксама і да свецкіх галін дзейнасці. Дадзеная акалічнасць дазволіла высунуць шэрагу даследчыкаў тэорыю, паводле якой тахарская A мова вымерла раней у параўнанні з тахарскай B і насіла выключна літургічныя функцыі[1]. Тым не менш, адсутнасць корпусаў тахарскіх A тэкстаў на свецкую тэматыку можа з'яўляцца выключна следствам меншага распаўсюджвання мовы і фрагментарнай захаванасці тэкстаў.

Большая частка пісьмовых дакументаў на тахарскіх мовах запісаная на вытворнай форме індыйскай пісьмовасці брахмі, у якой кожны сімвал пазначаў камбінацыю тыпу Ca (дзе C — зычны), для змены галоснага або для яго прыбрання да сімвалу дадаваўся дыякрытычны знак. Меншая колькасць тэкстаў складзеная маніхейскім пісьмом, гэтыя тэксты з'яўляюцца літургічнымі творамі на тэматыку, звязанай з маніхействам[10][11]. Як мяркуецца, большасць тахарскіх тэкстаў адлюстроўвай пераклады асноўных будыйскіх прац, зробленыя з санскрыту, некаторыя з гэтых тэкстаў маюць сінхронны пераклад на санскрыце, што палегчыла дэшыфроўку і пераклад моў. Разам з гэтым, дагэтуль захаваліся тэксты манастырскай перапіскі і ўліку, а таксама свецкія тэксты, такія як камерцыйныя дакументы, дазволы на праход караванаў (тахарскія землі размяшчаліся ля Вялікага шоўкавага шляху), медыцынскія трактаты, магічныя тэксты, знойдзены адзін верш на любоўную тэматыку.

Асаблівая прырода тахарскіх тэкстаў, з якіх вялікая частка ўяўляе сабой пераклады з санскрыту або складзеная паводле вершаваных законаў тыражай цяжкасці ў дакладным выяўленні тахарскага сінтаксісу. Разам з тым, функцыянальныя стылі захаваных тахарскіх пісьмовых помнікаў у вялікай ступені абмяжоўваюцца тэкстамі рэлігійнай або філасофскай тэматыкі, што таксама ўскладняе рэканструкцыі паўсядзённае лексікі ў тахарскіх мовах[12][13].

У 1998 годзе кітайскі лінгвіст Цьзі Сянлін апублікаваў пераклад і аналіз фрагментаў тахарскага трактату, знойдзенага ў 1974 годзе ў цэнтральным Сіньцзяне[14][15].

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Тахарскія мовы сярод індаеўрапейскіх (справа).

Тахарскія мовы A і B дэманструюць істотныя адрозненні, ступень узаемназразумеласці абедзвюх моў не ўсталяваная. Лічыцца, што ўсе тахарскія мовы ўтварыліся ў выніку распаду пратахарскай мовы, якая вылучылася прыкладна з I тыс. да н.э. і распалася за некалькі стагоддзяў да ўзнікнення пісьмовых фіксацыяў тахарскіх моў.

Арэал і выкарыстанне тахарскіх моў у часы іх існавання адрозніваўся. Рэгіён выкарыстання тахарскай A мовы лакалізуецца толькі ва ўсходніх частках тахарскага арэалу, тады як тахарская B мова засведчаная ва ўсім рэгіёне і мела большыя галіны пісьмовага выкарыстання. Дадзеная акалічнасць дазволіла шэрагу дасьдедчыкаў высунуць тэорыю, паводле якой тахарская A мова з'яўлялася вымерлай літургічнай мовай, у супрацьлегласць чаму тахарская B мела выкарыстанне ў якасці жывой мовы ўсяго рэгіёна[1]. Незважаючы на ранейшае знікненне тахарскай A мовы, тахарская B мела больш архаічны характар адносна эвалюцыі пратахарскай фаналогіі. Так, у тахарскай B мове захаваліся такія пратахарскія рысы, як супрацьпастаўленне націску, фінальных галосных, дыфтонгаў, а таксама галосных o, e. У сваю чаргу, страта фінальных галосных у тахарскай A мове што стала прычынай знікнення ў мове клічнага склону, а таксама некаторых склонавых парадыгмаў назоўніку, дзеяслова і прыметніку, якія ўспадкаваліся ў тахарскай B ад пратахарскай мовы.

У дачыненні склонавых парадыгмаў і парадыгмаў спражэння абедзве тахарскія мовы дэманструюць уласныя адрозныя інавацыі. Напрыклад, у абедзвюх мовах прасочваюцца істотныя інавацыі ў актыўных індыкатыўных канчатках цяперашняга часу, іншыя канчаткі ў большасці выпадкаў не адлюстроўваюць непасрэднай роднасці ў параўнанні з праіндаеўрапейскай мовай. Рознае развіццё ў параўнанні з пратахарскай мовай таксама паказваюць розныя канчаткі ў некаторых аглютынацыйных склонах, а таксама будова некаторых дзеясловаў: у другой класе прэтэрыту ў тахарскай B мове захоўвалася праіндаеўрапейскае ē, аднак у тахарскай A ёй на змену прыйшла рэдуплікацыя, утвораная, верагодна, ад рэдуплікаванага аорысту.

Разам з тым, у дзвюх мовах назіраецца захаванне роднасных канчаткаў другой асобы адзіночнага ліку[5].

Знешняя класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

У індаеўрапеістыцы тахарскія мовы на аснове структурных характарыстык лічацца адной з галіной індаеўрапейскіх мовах і традыцыйна не лічацца мовамі, якія паказвалі б асаблівае збліжэнне з іншымі індаеўрапейскімі ў рамках індаеўрапейскай сям'і моў (як, напрыклад, кельцкія і італійскія або балтыйскія і славянскія). Некаторыя гіпотэзы, грунтуючыся на звестках лексікастатыстыкі і глотахраналогіі, пастулююць збліжэнне тахарскіх моў з анаталійскай галіной індаеўрапейскай сям'і[16][17][18]. Іншымі даследчыкамі таксама ўказваліся меркаваныя збліжэнні тахарскіх моў з армянскай, фракійскай, фрыгійскай і кельцкімі мовамі[19].

Як пастулюе Дж. Лэйн, тахарскія мовы адлюстроўваюць некаторыя сыходжанні з кельцкімі і італійскімі сістэмамі ладоў, але адзначае, што найбліжэйшымі да тахарскіх з старажытных індаеўрапейскіх дыялектаў з'яўляліся трака-фрыгійскія і армянскія[20].

Некаторыя марфалагічныя прыкметы (лёс n-асноваў назоўнікаў і прыметнікаў) збліжаюць пратахарскую мову з прагерманскай, лацінай і старажытнагрэчаскай мовамі, а пазнейшыя міграцыі тахараў на ўсход спрычыніліся да лексічных кантактаў з продкамі славян[21][22]. Іншыя трактоўкі дадзеных падабенстваў прапаноўваюць выяўленне фаналагічных, марфалагічных і лексічных паралеляў між тахарскімі і балта-славянскімі мовамі, што, меркавана, можа з'яўляцца сведчаннем таго, што прынамсі каля IV тыс. да н.э. продкі тахараў, германцаў і балта-славян утваралі паўночную дыялектную групу праіндаеўрапейскай мовы, якая адкалолася ад апошняй на вельмі ранняй стадыі[23].

Савецкія лінгвісты Т. Гамкрэлідзэ і Вяч. Іваноў высоўвалі гіпотэзу пра блізкасць да тахарскіх моў мовы гутыяў — старажытнага народа, які пражываў у Загросе[24]. Аднак самі гутыі не пакінулі сведчанняў уласнай мовы, акрамя ўласных імёнаў, таму гэтая гіпотэза не можа быць апрабаванай.

Лінгвістычная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Фаналагічныя і марфалагічныя ізаглосы індаеўрапейскіх моў.

Фанетыка, фаналогія[правіць | правіць зыходнік]

Сярод іншых галін індаеўрапейскіх моў тахарскія мовы належаць да моў «кентум» — праіндаеўрапейскі шэраг палатавелярных зычных (*ḱ, *ǵ, *ǵʰ) аб'яднаўся ў гэтых мовах з велярнымі *k, *g, *gʰ, што аналагічна індаеўрапейскім мовам заходняй і паўднёвай Еўропы (грэчаская, італійскія, кельцкія, германскія). У параўнанні з іншымі «кентумнымі» мовамі тахарскія мовы з'яўляюцца своеасаблівым геаграфічным выключэннем з прычыны свайго ўсходняга размяшчэння ў адрозненне ад астатніх «кентумных» моў. Такім чынам, адкрыццё тахарскіх моў паслужыла на карысць значнага абвяржэння гіпотэзы, згодна з якой падзел індаеўрапейскіх моў на мовы «кентум» і мовы «сатэм» звязаны з захадам і ўсходам індаеўрапейскага арэалу адпаведна[25][26].

Ніжэй прыведзены гукавы лад тахарскіх моў паводле сучасных прадстаўленняў у галіне даследавання тахарскіх моў.

  • Галосныя:

Ніжэй прыведзены лад галосных фанемаў, якія хутчэй за ўсё існавалі ў тахарскіх мовах. Перадаванне фанемаў здзейсненае адпаведным фанетычным алфавітам, ужываным у асноўных працах па тахарскіх мовах (злева курсівам) і іх верагодныя адпаведнікі паводле IPA (справа).

  Пярэдняга
шэрагу
Сярэдняга
шэрагу
Задняга
шэрагу
Верхняга
ўздыму
i /i/ ä /ɨ/ u /u/
Сярэдняга
ўздыму
e /e/ a /ə/ o /o/
Ніжняга
ўздыму
  ā /a/  

Незважаючы на тое, што тахарскія мовы маюць практычна ідэнтычны інвентар галосных, этымалагічна часта яны не адпавядаюць адна адной. Прыкладам, галосная a не аднаўляецца для пратахарскай мовы, але ў тахарскай B яна развілася з ранейшага націскнога ä альбо ненаціскнога ā, якія ў тахарскай A засталіся нязменнымі незважаючы на націск. У гэты ж час тахарская A развіла фанему a з пратахарскіх /ɛ/ або /ɔ/, якія засталіся захаванымі ў тахарскай B у выглядзе /e/ і /o/. Іншым прыкладам можа лічыць тахарскія A e, o, што развіліся шляхам манафтангізацыі дыфтонгаў, якія захаваліся ў тахарскай В.

Наогул, пры параўнанні ладоў галосных тахарскай A і B моў назіраецца большая архаічнасць апошняй, у якой, у адрозненне ад тахарскай A не адбылося манафтангізацыі пратахарскіх дыфтонгаў, страты практычна ўсіх фінальных галосных і ä — у адкрытых складох і эпэнтэзы ä, якая разбівала сцячэнні зычных, якія, у сваю чаргу, утварыліся праз страты галосных.

На пісьме існавала адрозненне між доўгімі і кароткімі галоснымі i і u, але гэта, імаверна, не зводзіцца да якасці галосных і тлумачыцца ўласнымі пісьмовымі практыкамі пісцоў[27].

  • Дыфтонгі:

Дыфтонгі засведчаныя толькі ў тахарскай B (гл. вышэй).

  Пярэдняга
шэрагу
Задняга
шэрагу
Неагублены ai /əi/ au /əu/
āu /au/
Агублены oy /oi/  
  • Зычныя:

Ніжэй прыведзены лад зычных у тахарскіх мовах паводле традыцыйнай транскрыпцыі і іх адпаведнікаў паводле IPA. Транскрыпцыя тахарскіх гукаў абумоўленая асаблівасцямі пісьма на аснове пісьмовасці брахмі, з гэтай прычыны традыцыйная транскрыпцыя тахарскіх зычных у некаторай ступені аналагічная асноўным сістэмам перадачы зычных санскрыту і іншых індаарыйскіх моў. Акрамя гэтага, тахарская пісьмовасць мела сімвалы для гукаў, якія паўставалі толькі ў запазычваннях з санскрыту і, верагодней за ўсё, не мелі адрознага вымаўлення ў тахарскіх мовах. У пэўнай ступені застаецца няяснай прырода гукавага значэння некаторых сімвалаў, у прыватнасці тых, якімі пазначаліся шумныя зычныя.

  Білабіяльныя Альвеалярныя Альвеапалатальныя Палатаальвеалярныя? Палатальныя Велярныя Лабіялізаваныя
велярныя
Выбухныя p /p/ t /t/ c /tɕ/     k /k/  
Афрыкаты   ts /ts/          
Фрыкатывы   s /s/ ś /ɕ/ /ʃ/      
Насавыя m /m/ n /n/1     ñ /ɲ/ /ŋ/4  
Дрыжачыя   r /r/          
Апраксыманты         y /j/   w /w/
Лятэральныя   l /l/     ly /ʎ/    
  1. У залежнасці ад пазіцыі тахарская /n/ мае розныя перадачы лцінскім алфавітам. Аналагічна транслітарацыі санскрыту, у канцы словаў, а таксама перад пэўнымі клітыкамі гэтая зычная перадаецца як , у астатніх пазіцыях — як n;
  2. Фанема, якая перадаецца як c, як лічыцца, адпавядала палатальнаму выбухному /c/ санскрыту. Можна меркаваць пра наяўнасць у тахарскай фаналогіі спалучэння /tɕ/, на якое, магчыма, указвае спалучэнне śc, але яго дакладнае вымаўленне не паддаецца ўсталяванню;
  3. Зычны, які перадаецца сімвалам , адпавядаў рэтрафлекснаму свісцячаму /ʂ/у санскрыце, аднак верагодна, што ён уяўляў сабой палатаальвеалярны свісцячы /ʃ/ (на ўзор беларускага ш) праз уласнае паходжанне як палаталізаванае /s/;
  4. Зычны ṅ /ŋ/ паўставаў толькі перад k або ў сцячэннях зычных, дзе адбылося выпадзенне апошняга. Падобныя сцячэнні мелі яўна фанематычны характар, паколькі зафіксаванае таксама існаванне nk і ñk (якія, у сваю чаргу, утварыліся праз сынкопу (выпадзенне) ä між гэтымі зычнымі).
  • Прасодыя:

Націск у тахарскіх мовах меў фіксаваны характар (мог падаць толькі на пэўны склад): у тахарскай A ён падаў на першы склад, у тахарскай B на перадапошні[28].

Пратахарская фаналогія[правіць | правіць зыходнік]

Рэканструяваная пратахарская мова дэманструе значныя змены ў ладзе галосных у параўнанні з праіндаеўрапейскай мовай.

У канчатковым выніку знікла адрозненне галосных паводле даўжыні, аднак да гэта страты ўсе доўгія і кароткія галосныя набылі адрозненне паводле якасці, што прывяло да рознага развіцця гэтых галосных. Акрамя гэтага, шматлікія пары галосных у пратахарскай мове мелі адрозненне толькі паводле наяўнасці або адсутнасці палаталізацыі. Напрыклад, праіндаеўрапейскія o, ē ў пратахарскай мове зліліся ў ë (верагодна /ɛ/), аднак галосны на месцы ē ў пратахарскай мове стаў зведваць палаталізацыю пасля зычнага або y — такім чынам, нягледзячы на зліццё дзвюх праіндаеўрапейскіх галосных у адзіную фанему, адрозненне між імі захавалася, але паводле іншага крытэру.

Рэканструкцыі змен у пратахарскай фаналогіі ў параўнанні з праіндаеўрапейскай замінаюць перш за ўсё слабая зафіксаванасць вядомых тахарскіх моў; шырокі працэс зліцця праіндаеўрапейскіх выбухных, што што стала прычынай няяснасцей у тахарскай этымалогіі; радыкальныя змены ў сістэме галосных, што дазваляе адхіліць рад змен сярод галосных; вялікая колькасць аналагічных змен у іменнай і дзеяслоўнай сістэмах, што робіць цяжкім вызначэнне рэгулярнасці той ці іншай змены. Практычна да сярэдзіны ХХ ст. механізм фаналагічных змен у пратахарскі перыяд быў слаба зразумелым для мовазнаўцаў, але прагрэс у гэтай галіне стаў назірацца сярод тахаразнаўцаў ужо з 1948 года.

  • Галосныя:

Нягледзячы на пэўную відавочнасць адпаведнасцей галосных у тахарскай A і B мовах, насамрэч шэраг гэтых галосных не з'яўляецца роднасным і ўзыходзіць да іншых галосных пратахарскай мовы (гл. вышэй).

Ніжэй прыведзеная найбольш мінімальная рэканструкцыя познепратахарскіх галосных, якая ўключае галосныя, прызнаныя практычна ўсімі тахаразнаўцамі[5]. Злева прыведзены запіс паводле адпаведнага фанетычнага алфавіта, справа — адпаведнікі паводле IPA.

  Пярэдняга
шэрагу
Сярэдняга
шэрагу
Задняга
шэрагу
Верхняга
ўздыму
i /i/ ä /ɨ/ u /u/
Сярэдняга
ўздыму
e /e/?   /o/
Ніжняга
ўздыму
  ā /a/ o /ɔ/

Ніжэй прадстаўлены самы шырокі варыянт рэканструяваных галосных пратахарскай мовы Ringe (1996)[29].

  Пярэдняга
шэрагу
Сярэдняга
шэрагу
Задняга
шэрагу
Верхняга
ўздыму
(i = ǝy) ǝ /ɨ/ (u = ǝw)
Сярэдняга
ўздыму
/e/ ë /ǝ/ /o/
Ніжняга
ўздыму
e /ɛ/ ā /a/ o /ɔ/

Некаторыя адрозненні між мінімальным і максімальным варыянтамі рэканструкцыі палягаюць выключна ў сістэме пазначэння: так, Рынг выкарыстоўвае замест сімвалу , ён жа (а таксама шэраг іншых лінгвістаў) замест *[i] і *[u] выкарыстоўваюць *äy, *äw (*ǝy, *ǝw у пазначэнні паводле Рынга). Некаторыя іншыя працы выкарыстоўваюць æ або ë на месцы e мінімальнай сістэмы, å або ɔ замест o (у ёй жа) і ǝ замест ä.

Асноўныя адрозненні заключаюцца ў рэканструкцыі Рынгам трох галосных , *e, *ẹ замест толькі *e ў мінімальнай рэканструкцыі. Разам з гэтым, заключаецца адрозненне між < PIE *o, якая, як мяркуецца, мела больш сярэднюю артыкуляцыю з прычыны таго, што дадзеная фанема не выклікала палаталізацыі, і *e < PIE , што не спрычынялася да палаталізаванага вымаўлення. За выняткам адрознення паводле палялталізацыі, лёс абедзвюх галосных практычна аднолькавы ў дзвюх тахарскіх мовах, што надае даследчыкам падставу меркаваць пра існаванне адзінай фанемы ў пратахарскай мове. З іншага боку, працэсы ўмлаўтызацыі, як лічыцца, мелі розныя ўплывы на галосныя, у выніку чаго шэраг даследчыкаў лічаць гэтыя два галосныя дзвюма асобнымі фанемамі ў часы існавання пратахарскай мовы[30]. Рынгаўскі *ẹ лічыцца даволі рэдкім і, хутчэй за ўсё, рэалізоўваўся як e і i ў тахарскай A і B адпаведна. Гэтая галосная паводле Рынга выклікала палаталізацыю і паходзіла з запазычванняў або праіндаеўрапейскай асновы *oy. Увогуле, рэканструкцыя паводле Рынга адлюстроўвае ранейшы этап існавання пратахарскай мовы.

У параўнанні з пратахарскай у тахарскай A адбылася страта фінальных галосных, пратахарскага ä ў адкрытым складзе, у тым ліку, мажліва, перад спалучэннямі тыпу Cr, Cl. У выпадку ўтварэння ў выніку гэтага сцячэнняў зычных адбывалася эпэнтэза (устаўка) ä або вакалізацыя w, y > u, i адпаведна. Варта адзначыць захаванне сцячэнняў зычных у ініцыяльнай пазіцыі: PIE h₁rudhros (параўн. з ст.-грэц. erythros) > PToch rä́tre > Toch A *rtr > rtär. У тахарскай B адбылося толькі выпадзенне ненаціскнога ä ў адкрытым складзе (PIE h₁rudhros > PToch rä́tre > Toch B ratre), сцячэнні зычных зазнавалі змены, аналагічныя тахарскай А.

  • Зычныя:
  • Ларынгалы:

Лёс праіндаеўрапейскіх спалучэнняў *iH, *uH (у выпадку адсутнасці галоснай пасля іх) застаецца дыскусійным. Агульнапрынята, што праіндаеўрапейскае *ih₂ у пратахарскай мове перайшло ў *yā, аналагічна, напрыклад, старажытнагрэчаскай мове. Падобную ж змену зведаў праіндаеўрапейскі *ih₃, але працэс гэтага пераходу невядомы: працэс мог адбыцца паводле схемы *ih₃ > *yō /yo:/ > *yā /ya/ (што аналагічна старажытнагрэчаскай і выглядае чаканым пры наяўнасці пераходу праіндаеўрапейскага ў пратахарскі ) альбо прама, на ўзор пераўтварэння *ih₂. Пэўная колькасць фанетычных змен паказвае меншую этымалагічную яснасць: так, поруч са зменай узору *uh₂ > *wā прасочваецца таксама *uh₂ > > *u — Д. Рынг аддае перавагу варыянту *uH > > *u і лічыць варыянт *wā толькі аналагічным, што аспрэчваюць іншыя (Краўзэ, Слаўкам), якія разглядаюць пераход накшталт *uh₂ > *wā ў якасці рэгулярнае гукавае змены[5]. Спрэчным таксама застаецца лёс праіндаеўрапейскага *ih₁, эвалюцыя якога аднаўляецца ў выглядзе *ih₁ > *ye > *yä або *ih₁ > > i (Д. Рынг). На ўзор іншых гукавых змен, асноўнай праблемай у выяўленні дакладнага характару пратахарскіх зычных і шляху іх з'яўлення з праіндаеўрапейскіх ёсць слабое прадстаўленне пісьмовых помнікаў тахарскіх моў і асабліва вялікая колькасць аналагічных змен.

  • Умлаўтызацыя:

Для пратахарскага перыяду быў уласцівы працэс умлаўтызацыі, падчас якога існавала тэндэнцыя павелічэння колькасці агубленых зычных. Агубленне адбывалася ў выніку ўплыву суседніх лябіявелярных або ў выніку асобных інавацый з рознымі вынікамі ў тахарскай A і тахарскай B, пры гэтым у першай гэты працэс быў асабліва заўважны (PIE *gʷṃ- «прыходзіць» > PToch *kʷäm- > TA kum-, але TB käm-).

  • Палаталізацыя:

Як лічыцца, іншым асноўным працэсам у пратахарскай мове была палаталізацыя зычных (від артыкуляцыі, пры якой зычны вымаўляецца пры судакрананні языка з нёбам), што адбылася да большасці іншых змен зычных пратахарскай мовы ў параўнанні з праіндаеўрапейскай; гэты працэс адбываўся перад пэўнымі зычнымі былой праіндаеўрапейскай мовы (гл. вышэй) і стаў асноўным спосабам адрознення былых праіндаеўрапейскіх галосных параў e, u і ē, o. Варта адзначыць, што палаталізацыя зычных t, dh перад y адрознівалася ад палаталізацыі іншых зычных перад іншымі галоснымі, якія ўплывалі на палаталізацыю. Падобная заканамернасць існавала таксама ў протагрэчаскай мове. Шырокая палаталізацыя (і, акрамя яе, беднасць губных і вялікі набор афрыкатаў і шыпячых) можа таксама звязвацца з фіна-ўгорскімі мовамі, з носьбітамі якіх тахары маглі сутыкацца пры міграцыі ў Азію[31].

Ніжэй прыведзеныя ўзоры палаталізацыі праіндаеўрапейскіх зычных у пратахарскай, а таксама тахарскай A і B[5].

PIE PToch TB TA Прыклады
p, b, bh p' py; pyä > pi p PIE *penkʷe «пяць» > PToch p'äñśä (?) > TB piś, TA päñ
k, g, gh; kʷ, gʷ, gʷh ś PIE *gʷén-eh₂ «жанчына» > *gʷén-ā > PToch śä́nɔ > TB śana, TA śäṃ

PIE *kʷetwór-es «чатыры» > PToch *śätwë́rä > TB śtwer, TA śtwar

t, dh c PIE *dhugh₂-tēr «дачка» > PToch *täkā́cër > TB tkācer (TA ckācar < *tkācar па асіміляцыі)
ty, dhy ts PIE *wleh₂-nt-ih₂ «царыца» > PToch *wlāntyā > *wlāntsā > TB lāntsa
d > dz > ts ś PIE *dekṃ(t) «дзесяць» > PToch *dzäkä(n) > *śä́kä > TB śak, TA śäk
s
m m' my; myä > mi m PIE *medhu «мёд» > PToch *m'ätu > *m'ätä > TB mit
n ñ /ɲ/
l ly /ʎ/ PIE *léuk-os «святло» > PToch *l'äukë > TB lyuke
r r' r r
w w' y w PIE *h₂weh₁-nt-o- «вецер» > PToch w'ëntë > TB yente, TA want
  • Зубныя:

Лёс праіндаеўрапейскіх зубных, у прыватнасці, *d у пратахарскай мове застаецца незразумелым. Так, пад уплывам палаталізацыі дадзены тып зычных зазнаваў пераход у c, ts, ś, спалучэнні з наяўнасцю *d і адсутнасцю наступнай галоснай пярэдняга шэагу страчваліся наогул (напрыклад, тах. А, B or «дрэва» < PIE *doru, тах. B ime «думка» < PToch *w'äimë < PIE *weid-mo-). Узнікненне c або ts можа быць растлумачаным уплывам наступнага y або галоснага пярэдняга шэрагу, але разам з тым дадзеная гіпотэза дзейнічае не заўсёды. Большасць даследчыкаў тахарскіх моў адрознівай працэсы пераўтварэння зубных ад іншых працэсаў адносна зычных; часам мяркуецца, што змены ў артыкуляцыі зубных адбыліся раней за знікненне адрознення паводле звонкасці і прыдыхання. Тым не менш, вялікая частка гэтых пытанняў застаецца дыскусійнай праз невялікую колькасць захаваных формаў, частую спрэчнасць рэканструяваных праіндаеўрапейскіх каранёў і спрэчнасці пытання аблаўту ў праіндаеўрапейскай мове. Паводле Д. Рынга змены адносна зубных зычных у тахарскіх мовах адбываліся ў наступным парадку[29]:

  1. Закон Грасмана: пераход dh > d пры наяўнасці іншага прыдыхальнага зычнага ў любой наступнай частцы слова. Для параўнання, уласцівы таксама грэчаскай і індаіранскім мовам;
  2. Пераход d > dz у выпадку існавання закону Грасмана;
  3. Страта адрознення зычных паводле азванчэння і прыдыхання, што, магчыма, адбылося пасля з'яўлення палаталізацыі;
  4. Палаталізацыя (гл. вышэй);
  5. Страта ts у становішчы перад зычным.

З улікам гэта гіпотэзы вялікая колькасць лексемаў, аднак, не трапляюць пад дзеянне дадзенай заканамернасці. У якасці іншых версій высоўваліся палажэнні пра існаванне дэпалаталізацыі ў некаторых іншых выпадках або пра пераход праіндаеўрапейскага *dhe- у пратахарскае *tsä- без уліку закону Грасмана. Акрамя гэтага, закон не тлумачыць пераход праіндаеўрапейскага *doru > тах. А, B or з-за страты зычнага перад галосным замест чаканага зычнага. У сваю чаргу, гэтая акалічнасць згодна з Рынгам тлумачыцца пераходам *r слова *dreus (формы слова *doru ў родным склоне) у форму назоўнага склону і, адпаведна, наступнай стратай *d перад узніклым *r. Краўзэ і Слаўкум пастулююць гэты пераход з іншага пункту гледжання: згодна з імі страта зычнага адбывалася перад пратахарскімі агубленымі галоснымі, ë, насавымі і, мажліва, іншымі зычнымі[5].

  • Іншыя змены:

Агульнапрынятымі інавацыямі, якія, як лічыцца, існавалі ў пратахарскай мове, былі перадусім «кентумныя» змены ў вымаўленні велярных (гл. вышэй). У «кентумнай» рэалізацыі зычных асноўным адрозненнем ад іншых індаеўрапейскіх моў кентум стаў розны лёс зычных *kʷ, *ḱw[32]. Апошні захаваўся ў выгдлядзе kw у тахарскай В, напрыклад, yakwe «конь» < PIE *eḱwos.

Паўстала страта праіндаеўрапейскага *d у шэрагу словаў пры ўмове адсутнасці наступнае галоснае пярэдняга шэрагу, страта адрознення паводле звонкасці і прыдыхання (у выніку чаго зліліся праіндаеўрапейскія *k, *g, *gh); палаталізацыя зычных перад спрадвечнымі праіндаеўрапейскімі *e, , *y, (часам) *i, што выклікала ўзнікненне такіх фанемаў, як c, ś, , ts, ñ, ly, прытым што апошні галосны аказваў палаталізацыю толькі на зубныя, а выпадкі адсутнасці палаталізацыі перад *i тлумачыліся (паводле Рынга) фрагментарнай зменай тыпу i > [29]. Назіралася страта фінальных зычных, у тым ліку сцячэнняў (напрыклад, nts), за выключэннем r. Захаваныя сведчанні тахарскіх моў амаль поўнасцю дэманструюць інвентар зычных пратахарскай мовы за выключэннем наступнага:

  • Узнікненне новае фанемы, /ŋ/. Першапачаткова з'яўлялася алафонам n у пазіцыі перад k, але атрымала фанематычны характар па страце галосных у спалучэннях nk і ñk, што паслужыла адрозненню дадзеных спалучэнняў ад ṅk. Таксама спарадычная страта k між зычнымі што стала прычынай адрознення у пазіцыях акрамя пазіцыі перад k;
  • зліццё пратахарскага лябіявелярнага *kʷ са звычайным k як у тахарскай А, так і ў тахарскай В. Тым не менш, дадзеная змена ў пэўным сэнсе можа разумецца як змена пасляпратахарскага перыяду з прычыны частага агублення былым *kʷ навакольных галосных нават у часы асобных тахарскіх моў, што стала адрозніваць абедзве мовы (напрыклад, гл. прыклад з PToch *kʷäm-). Акрамя таго, Д. Рынг высоўвае больш радыкальны пункт гледжання, мяркуючы, што пратахарскі *kʷ часам захоўваўся ў тахарскай B у становішчы пасля глухога зычнага, асабліва ў тэкстах на заходнім дыялекце мовы[32].

Некаторыя змены зычных адбыліся раней нават за палаталізацыю: змены, выкліканыя зубнымі (гл. далей), а таксама развіццё спалучэнняў тыпу *iH у спалучэнне накшталт yV (дзе V — галосны), у той час як у іншых індаеўрапейскіх *iH у большасці выпадкаў развілася ў ī.

  • Прасодыя:

Пратахарская мова мела фанематычны націск, але яго становішча мяняецца ў залежнасці ад даследаванняў. У прыватнасці, большасць сучасных лінгвістаў лічыць, што націск у тахарскай B мове, які размяшчаўся ў межах супрацьпастаўленняў ā~a, a~ä, быў захаваны непасрэдна з часоў існавання пратахарскай мовы.

Як лічыцца, праіндаеўрапейскі націск у пратахарскай мове ў асноўным не захаваўся. Большасць двускладовых словаў мела, хутчэй за ўсё, ініцыяльны націск, трохскладовыя і даўжэйшыя — на другім складзе. Шэраг шматскладовых словаў у тахарскай B мове адлюстроўваюць націск на больш чым адным складзе, прычынаю чаго, імаверна, з'яўляецца наяўнасць ля кораню клітык або афіксаў, якія ў пратахарскі перыяд мелі тыповыя ўласцівасці асобных словаў. Супрацьлеглую думку выказвае Доналд Рынг, паводле якога праіндаеўрапейскі націск захаваўся ў пратахарскай мове ў нязменным выглядзе, а націскныя інавацыі ў тахарскай B мове датычаць выключна перыяду асобнай гісторыі гэтай мовы[29]. М. Дыкенс, спасылаючыся на гіпотэзы іншых мовазнаўцаў, дапускае мажлівасць існавання ў пратахарскай мове націску на перадапошні склад[12].

Марфалогія[правіць | правіць зыходнік]

У параўнанні з праіндаеўрапейскай мовай тахарскія мовы падаюць сведчанні цалкам перапрацаванай сістэмы скланення імя[33].

Тахарскія мовы захавалі назоўны, родны, творны склоны, у тахарскай B дадаткова захоўваўся клічны склон. Стары вінавальны склон быў пераасэнсаваны як ускосны. Акрамя захаваных праіндаеўрапейскіх склонаў у тахарскіх мовах развілося шэсць новых склонаў, утвораных даданнем словазменнага суфіксу да формаў ускоснага склону, аднак новыя склоны і суфіксы ў кожнай з тахарскіх моў не з'яўляліся тоеснымі.

Адрозніваліся адзіночны, множны, парны лікі, акрамя таго, верагодна існавалі парал і плюратыў — парал меў функцыі, падобныя з парным, плюратыў прымяняўся для пазначэння назоўніку, прыналежнага да больш чым аднаго ўладальніка. На думку В. Вінтэра сістэма ліку ў тахарскіх мовах была досыць архаічнай, пры гэтым існаванне плюратыву ён бачыць сумнеўным[34]. Паводле іншых гіпотэзаў парал з'яўляўся інавацыяй і пазначаў натуральна ўзніклыя пары (напрыклад, TA aśäṃ, TB eśane «два вокі»). Парны лік выражаў выпадкова ўзніклыя пары.

Ніжэй прыведзены прыклад склонавых парадыгмаў у тахарскіх мовах на ўзоры слова «конь» (тах. B yakwe, тах. A yuk < PIE *eḱwos)[5].

Склон TB TA
Суфікс Адз.л. Мн.л. Суфікс Адз.л. Мн.л.
Н.с. yakwe yakwi yuk yukañ
К.с. yakwa
Р.с. yäkwente yäkweṃtsi yukes yukāśśi
У.с. yakwe yakweṃ yuk yukas
Т.с. -yo yukyo yukasyo
Перлятыў -sa yakwesa yakwentsa yukā yukasā
Камітатыў -mpa yakwempa yakweṃmpa -aśśäl yukaśśäl yukasaśśäl
Алятыў -ś(c) yakweś(c) yakweṃś(c) -ac yukac yukasac
Аблатыў -meṃ yakwemeṃ yakweṃmeṃ -äṣ yukäṣ yukasäṣ
М.с. -ne yakwene yakweṃne -aṃ yukaṃ yukasaṃ
Каўзатыў yakweñ yakweṃñ

Асаблівасцю творнага склону тахарскай A мовы было яго рэдкае ўжыванне датычна чалавека.

Датычна чалавека адзіночны лік ускоснага ліку большасці прыметнікаў і часткова назоўнікаў у абедзвюх мовах маркіруецца канчаткам -(a)ṃ, які выкарыстоўваецца таксама ў іншых склонах (напрыклад, тах. B eṅkwe, тах. A oṅk «чалавек», належачы да вышэйшага тыпу скланення, у адзіночным ліку ўскоснага склону маюць формы eṅkweṃ, oṅkaṃ, для іншых склонаў — ускосныя асновы eṅkweṃ-, oṅkn-). Лічыцца, што гэтая з'ява бярэ сваё паходжанне з абагульнення n-асноваў прыметнікаў, што знаходзіць паралелі ў германскіх, лацінскай і грэчаскай мовах[5].

  • Займеннік:

Асабістыя займеннікі ў тахарскіх мовах падзяляліся на незалежныя і суфігаваныя (энклітыкі). Асабісты займеннік адзіночнага ліку тахарскай A мовы адрозніваўся паводле роду, што не характэрна для іншых індаеўрапейскіх (параўн. бел. я, якое можа пазначаць тры роды). Да энклітыкаў маглі дадавацца другасныя склонавыя канчаткі, утвараючы граматычныя зносіны (ТA -n-ac (-ṃ + -ac), TB -ne-ś «да яго, да яе»; TB адкладальны склон -c-meṃ «ад цябе»).

Пералік засведчаных займеннікаў у тахарскіх мовах:

  • Тахарская A.
1 ас.
Склон Адз.л., м.р. Адз.л., ж.р. Мн.л.
Н.с. näṣ ñuk was
Р.с. ñi nāñi wasäṃ
У.с. näṣ ñuk was
2 ас.
Склон Адз.л. Мн.л.
Н.с. tu yas
Р.с. tñi yasäṃ
У.с. cu yas
  • Тахарская B.
1 ас.
Склон Адз.л. Парал Мн.л.
Н.с. ñäś, ñiś wene wes
Р.с. ñi - wesi, wesäṃ, wesäñ
У.с. ñäś (ñiś) wene wes
2 ас.
Склон Адз.л. Парал Мн.л.
Н.с. t(u)we yene yes
Р.с. tañ - yesi, yesäṃ, yesäñ
У.с. ci yene yes
  • Энклітычныя формы.
Асоба TA TB
Адз.л.
1 -ñi
2 -ci -c
3 -ṃ -ne
Мн.л.
1 -m -me
2 -m -me
3 -m -me
  • Дзеяслоў:

Сістэма спражэння дзеясловаў адзначаецца дастатковай архаічнасцю[35]. Праіндаеўрапейскія граматычныя катэгорыі дзеясловаў практычна цалкам прадстаўленыя ў тахарскіх мовах, неабавязкова маючы, аднак, тую ж функцыю[36].

Прыклады падобных рысаў уключалі ў сябе атэматычны і тэматычны цяперашні час; нулявы суфікс, суфіксы -y-, -sḱ-, -s-, -n-, -nH-; n-інфіксы, асновы на ларынгалы; два віды перфекту (без рэдуплікацыі і аўгменту); сігматычны, рэдуплікаваны, тэматычны аорысты; аптатыў, загадны лад, праіндаеўрапейскі суб'юнктыў (верагоднасць апошняга аспрэчваецца). Акрамя вышэйпамянёных рысаў тахарскім мовам было ўласціва існаванне большасці праіндаеўрапейскіх канчаткаў (аднак у пэўна змененай форме), у тым ліку атэматычных і тэматычных канчаткаў, канчаткаў цяперашняга і нецяперашняга часоў, актыўных і медыяпасіўных канчаткаў, канчаткаў перфекту. Засведчаныя таксама двайныя канчаткі, аднак ужыванне апошніх з'яўлялася рэдкім і тычылася ў асноўным трэцяй асобы. Медыяпасіў захоўваў адрозненне канчаткаў -r і -i, страчаных у іншых індаеўрапейскіх мовах.

Дзеяслоў у тахарскіх мовах мог змяняцца паводле катэгорый ладу (загадны, індыкатыў, суб'юнктыў, аптатыў), часу (цяперашні, прэтэрыт, імперфект), стану (актыўны, медыяпасіўны, адкладальны), асобы (першая, другая, трэцяя), ліку (адзіночны, парны, множны), прычыннасці (існаваў каўзатыў). Прадстаўленыя нефінітныя формы дзеясловаў, а менавіта актыўны і медыяпасіўны дзеепрыметнікі і цяперашні і суб'юнктыўны герундывы. У залежнасці ад спражэння дзеяслоў, як і ў санскрыце і старажытнагрэчаскай мове, мог прымаць формы цяперашняга часу індыкатыву, суб'юнктыву, перфекту, імператыву і ў некалькі абмежаванай ступені — таксама аптатыву і імперфекту.

  • Цяперашні час індыкатыву:

Найбольш са складаных формаў з'яўляецца цяперашні час індыкатыву, які ўтрымліваў восем тэматычных і чатыры атэматычныя класы, якія мелі, адпаведна, розныя наборы тэматычных і атэматычных канчаткаў. Наступнае апісанне ўласцівай тахарскай B мове, у некаторай ступені — таксама тахарскай А.

  • I: атэматычная бяз суфіксу < праіндаеўрапейская атэматычны корань;
  • II: тэматычная бяз суфіксу < праіндаеўрапейская тэматычны корань;
  • III: тэматычная з пратахарскім суфіксам *-ë-. Толькі ў медыяпасіве, верагодна, адлюстроўвае праіндаеўрапейскую o;
  • IV: тэматычная з пратахарскім суфіксам *-ɔ-. Толькі ў медыяпасіве, мае праіндаеўрапейскае паходжанне, якое змянілася ў пратахарскі перыяд;
  • V: атэматычная з пратахарскім суфіксам *-ā-. Хутчэй за ўсё, бярэ паходжанне з праіндаеўрапейскага дзеяслова з канчаткам на складовы ларынгал альбо з дзеясловаў *-eh₂-;
  • VI: атэматычны з пратахарскім суфіксам *-nā-, паходзіць ад праіндаеўрапейскіх дзеясловаў на *-nH-;
  • VII: атэматычная з інфіксам з насавога, паходзіць з праіндаеўрапейскіх інфіксаваных дзеясловаў на насавы;
  • VIII: тэматычная з суфіксам -s-. Імаверна, з праіндаеўрапейскага -sḱ-;
  • IX: тэматычная з суфіксам -sk- < PIE -sḱ-;
  • X: тэматычная з пратахарскім суфіксам *-näsk/nāsk-. Мажліва, утвораныя шляхам зліцця класаў VI і IX;
  • XI: тэматычная з пратахарскім суфіксам *-säsk-. Мажліва, утвораныя шляхам зліцця класаў VIII і IX;
  • XII: тэматычная з пратахарскім суфіксам *-(ä)ññ-. Апошні, у сваю чаргу, паходзіць ад PIE *-n-y- або *-nH-y-.

Палаталізацыя зычнага ў канцы кораню адбывалася ў другой і трэцяй асобах адзіночнага ліку, другой і трэцяй асобах множнага ліку ў тэматычных класах II, VIII—XII у выніку першапачатковага праіндаеўрапейскага тэматычнага e (гл. вышэй).

  • Суб'юнктыў:

Суб'юнктыў таксама ахопліваў дванаццаць класаў. Па ўласным спражэнні суб'юнктыў найбольш падобны да класаў індыкатыву, аднак класы індыкатыву часам могуць не адпавядаць класам суб'юнктыву. У дадатак да гэтага, чатыры класы суб'юнктыву адрозніваюцца ад чатырох адпаведных класаў індыкатыву, маючы спецыяльныя суфіксы ў дзвюх класах суб'юнктыву і дзве класы з аблаўтным коранем, якія з'яўляюцца рэфлексамі праіндаеўрапейскага перфекту.

  • IV: тэматычная з суфіксам i < PIE -y- з паслядоўнай палаталізацыяй зычнага ў канцы кораню. Сустракаецца рэдка, толькі ў тахарскай В;
  • VII: тэматычная з суфіксам ñ < PIE -n-, які ўзнік праз палаталізацыю апошняга галосным e;
  • I: атэматычны з аблаўтным коранем, які з'яўляецца рэфлексам праіндаеўрапейскага o-. Паходзіць ад праіндаеўрапейскага перфекту.
  • Прэтэрыт:

Прэтэрыт адрозніваўся наяўнасцю шасці класаў.

  • I: найбольш распаўсюджаны клас, мела суфікс ā < PIE . Гэты клас адлюстроўвае каранёвы аблаўт, прыкметна вылучаючыся сярод іншых;
  • II: дадзены клас мела рэдуплікацыю ў тахарскай А, адлюстроўваючы, магчыма, праіндаеўрапейскі рэдуплікаваны аорыст. У тахарскай B меўся галосны рэфлекс праіндаеўрапейскага ē разам з палаталізацыяй першага зычнага кораню. Аблаўт у дадзенай класе адсутнічаў;
  • III: класа мела суфікс s у трэцяй асобе адзіночнага ліку актыўнага стану і ва ўсіх відах медыяпасіву, з'яўляючыся, верагодна, рэфлексам праіндаеўрапейскага сігматычнага аорысту. Аблаўт паўставаў між актыўным станам і медыяпасівам. Некаторыя дзеясловы мелі палаталізацыю ў актыўным стане з s у трэцяй асобе адзіночнага ліку, не маючы, аднак ані палаталізацыі, ані суфіксу ў медыяпасіве пры адсутнасці каранёвага аблаўту. Гэта з'яўляецца сведчаннем на карысць паходжання тахарскага актыўнага стану ад праіндаеўрапейскага сігматычнага аорысту, які меў зычны s і галосны ē, тады як асновы медыяпасіву бяруць сваё паходжанне, хутчэй за ўсё, з праіндаеўрапейскага перфекту, што меў o;
  • IV: гэты клас мела суфікс ṣṣā, аблаўт не назіраўся. Большасць дзеясловаў гэта класы прадстаўленая прычыннымі дзеясловамі;
  • V: да дадзенага класа належала параўнальна невялікая колькасць дзеясловаў, мелі суфікс ñ(ñ)ā, адсутнічаў аблаўт;
  • VI: сярод дзеясловаў, што належалі да класы, засведчаныя толькі два. Паходзіць ад праіндаеўрапейскага тэматычнага аорысту.

Падсумоўваючы, усе класы, за выняткам прэтэрыту класы VI, мелі агульны набор канчаткаў, якія паходзілі з канчаткаў праіндаеўрапейскага перфекту (з пэўнымі інавацыямі).

  • Імператыў:

Загадны лад адрозніваўся паводле шасці класаў, кожная з якіх у другой асобе мела асаблівы набор канчаткаў, прысутнічалі таксама прыстаўка на p-. Апошняя лічыцца рэфлексам пратахарскага *pä-, якая магла ўтвараць камбінацыі з пачатковымі галоснымі або плыўнымі кораню. Дадзеная прыстаўка параўноўваецца з праславянскай *po-, аднак прырода яе фаналогіі застаецца складанай.

Класы I—V мелі тэндэнцыю ўжывацца поруч з гэтымі ж класамі прэтэрыту, але ў гэтай заканамернасці адзначаныя выключэнні. Класы імператыву, як правіла, адзначаліся тым жа суфіксам, што і адпаведныя класы прэтэрыту, адрозніваючыся ад апошняга каранёвым вакалізмам, які адпавядаў вакалізму суб'юнктыву. Сярод падобных падабенстаў вылучаецца, у тым ліку, каранёвы аблаўт класаў суб'юнктыву I і V, якія мелі тэндэнцыю ўжывацца поруч з класай I імператыву.

  • Аптатыў, імперфект:

Тахарскія аптатыў і імперфект лічацца звязанымі відамі дзеясловаў.

Аптатыў звычайна ўтвараўся шляхам дадання галоснай i да асновы суб'юнктыву. Імперфект тахарскай B мовы аналагічным чынам утвараў імперфект (даданне i да асновы цяперашняга часу індыкатыву), тады як у тахарскай A існавала чатыры асобныя спосабы ўтварэння імперфекту (даданне ā да суб'юнктыўнай або індыкатыўнай асноваў, даданне ā або s непасрэдна да кораню). Аадпаведныя канчаткі адрозніваліся ў абедзвюх мовах: у тахарскай A мове вядомае прымяненне канчаткаў цяперашняга часу для аптатыву, прэтэрытных — для імперфекту, у тахарскай B зафіксаваныя тыя ж канчаткі для абодвух тыпаў дзеясловаў, якія, аднак, прадстаўлялі сабою спалучэнне прэтэрытных і асаблівых іншых канчаткаў.

  • Канчаткі:

Зыходзячы з разнастайнасці спосабаў утварэння розных ладоў дзеяслову ў розных часох, тахарскія мовы мелі вялікі набор дзеяслоўных канчаткаў.

Канчаткі цяперашняга часу мелі атэматычныя і тэматычныя варыянты, якія, тым не менш, былі звязаны паводле ўласнага паходжання; тэматычныя канчаткі звычайна ўзыходзяць да тэматычнага праіндаеўрапейскага галоснага (e або o). Прадстаўленыя розныя канчаткі для І—V класаў прэтэрыту, прэтэрытнага класа VI, загаднага ладу, у тахарскай B — таксама для адзіночнага ліку аптатыву і імперфекту; апрача таго, кожны канчатак меў асобныя формы для актыўнага ладу або медыяпасіву. Апошнія формы мелі надзвычай архаічны характар, адлюстроўваючы праіндаеўрапейскае адрозненне між -r цяперашняга часу і -i мінулага, што было страчана ў большасці іншых індаеўрапейскіх моў з наяўнасцю медыяпасіву.

Канчаткі цяперашняга часу зазналі амаль поўную дывергенцыю ў тахарскай A і B мовах. Ніжэй прыведзеныя ўзоры гэтых канчаткаў (тэматычных) з іх паходжаннем.

Першапачатковая PIE форма TB TA Заўвагі
Утварэнне Засведчаная форма Утварэнне Засведчаная форма
1 ас. адз.л. *-o-h₂ *-o-h₂ + PToch -u -āu *-o-mi -am *-mi < PIE атэмат. цяп. час
2 ас. адз.л. *-e-si *-e-th₂e? -'t *-e-th₂e -'t *-th₂e < PIE перфект; палаталізацыя папярэдняй зычнай; TB форма рэканструюецца як -'ta
3 ас. адз.л. *-e-ti *-e-nu -'(ä)ṃ *-e-se -'ṣ *-nu < PIE *nu «цяпер»; палаталізацыя папярэдняй зычнай
1 ас. мн.л. *-o-mos? *-o-mō? -em(o) *-o-mes + V -amäs
2 ас. мн.л. *-e-te *-e-tē-r + V -'cer *-e-te -'c *-r < PIE медыяпасіў?; палаталізацыя папярэдняй зычнай
3 ас. мн.л. *-o-nti *-o-nt -eṃ *-o-nti -eñc < *-añc *-o-nt < другасны канчатак PIE
  • Дзеепрыметнік:

У тахарскай A мове засведчаныя дзеепрыметнікі цяперашняга часу абвеснага ладу на -ant, напрыклад trikant. Аналагічным чынам дзеепрыметнікавая форма ў тахарскай A pekant «мастак» гамалагічная лацінскай pingens «[той, хто] фарбуе», але паводле значэння бліжэйшая да pictor «мастак».

Сінтаксіс[правіць | правіць зыходнік]

Засведчаныя тахарскія тэксты адлюстроўваюць для абедзвюх тахарскіх моў парадак словаў у сказе схемы SOV — дзейнік-дапаўненне-выказнік. Тым не менш, заўважаецца, што дадзены парадак словаў можа адлюстроўваць уплыў перакладаў з санскрыту або ўздзеянне паэтычнага метру[12].

Лексіка[правіць | правіць зыходнік]

Дзель лексемаў у тахарскіх мовах, якія мелі б выразныя праіндаеўрапейскія рэфлексы, з'яўляецца параўнальна невялікай, значная частка лексемаў наадварот дэманструе нявызначаную этымалогію. Лексіка абедзвюх тахарскіх моў нясе на сабе ўплыў іншых індаеўрапейскіх моў, перадусім санскрыту і іранскіх, што асабліва дэманструецца ў рэлігійнай і грамадскай тэрміналогіі і тлумачыцца, хутчэй за ўсё, познімі культурнымі кантактамі[12]. Неіндаеўрапейскі ўплыў аказвалі геаграфічна блізкія мовы — кітайская, тыбецкая і старажытнаўйгурская[37]. Працэс лексічнага запазычання адбываўся і ў іншы бок — так, В. Вінтэр мяркуе, што цюркскае kün «сонца, дзень» узыходзіць да тахарскага A kom або тахарскага B kaum[38].

Існавалі ўнутраныя запазычванні між тахарскімі мовамі, пры гэтым запазычванняў з тахарскай A мовы ў тахарскую B прыкметна менш, ніж адваротных запазычванняў[39].

Прыклад[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прыведзеныя прыклады параўнання некаторых тахарскіх лексемаў з іхнымі адпаведнікамі іншых індаеўрапейскіх моў і адпаведнікамі, якія аднаўляюцца для праіндаеўрапейскай мовы.

Беларуская Тахарская A Тахарская B Ст.-грэчаск. Ведыйская Лаціна Гоцкая Ст.-ірл. Праіндаеўрапейская
адзін sas ṣe heĩs, hen sa(kṛ́t) semel simle samail PToch *sems ← *sḗm
два wu wi duo dvā́ duo twái *duoh₁
тры tre trai treis tráyas trēs þreis trí *tréi̯es
чатыры śtwar śtwer téssares catvā́ras, catúras quattuor fidwōr cethair *kʷetu̯óres
пяць päñ piś pénte páñca quīnque fimf cóic *pénkʷe
шэсць ṣäk ṣkas héx ṣáṣ sex saihs *su̯éḱs
сем ṣpät ṣukt heptá saptá septem sibun secht *septḿ̥
восем okät okt oktṓ aṣṭáu, aṣṭá octō ahtau ocht *h₃eḱtéh₃(u)
дзевяць ñu ñu ennéa náva novem niun noí *h₁néun̥
дзесяць śäk śak déka dáśa decem taihun deich *déḱm̥t
сто känt kante hekatón śatām centum hund cét *ḱm̥tóm
бацька pācar pācer patḗr pitṛ pater fadar athair *ph₂tḗr
маці mācar mācer mḗtēr mātṛ mater mōdar máthair *méh₂tēr
брат pracar procer phrā́tēr[40] bhrātṛ frāter brōþar bráthair *bʰréh₂tēr
сястра ṣar ṣer héor[41] svásṛ soror swistar siur *swésōr
конь yuk yakwe híppos áśva- equus aiƕs ech *h₁éḱwos
карова ko keu boũs gaúṣ bōs[42] (ст.-анг. ) *gʷeh₃us ~ *gʷh₃eum̥
голас vak vek épos[43] vāk vōx (галандск. gewag)[44] foccul[45] *u̯ṓkʷs
імя ñom ñem ónoma nāman- nōmen namō ainmm *h₃néh₃-m̥n
малако mālkā mālkant amélgein mulgēre miluks bligid (сяр.-ірл.) *h₂melǵ-ei̯e

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д Mallory, J. P. 52 // Bronze Age languages of the Tarim Basin. — Т. 3. — С. 44-53. Архівавана 9 студзеня 2021.
  2. Deuel, Leo. ch. XXI // Testaments of Time. — Baltimore. Orig. publ. Knopf, NY, 1965, 1970. — С. 425-455.
  3. Mallory & Mair (2000), pp. 270—297.
  4. Beckwith (2009), pp. 380—383.
  5. а б в г д е ё ж з і Todd B. Krause and Jonathan Slocum. Tocharian Online. Series Introduction // Linguistics Research Center. The College of Liberal Arts. UT Austin. — 2014. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2015.
  6. Mallory, J.P.; Adams, Douglas Q. Encyclopedia of Indo-European Culture. — London: Fitzroy Dearborn, 1997. — С. 509. — ISBN 978-1-884964-98-5.
  7. Sergent, Bernard. Les Indo-Européens: Histoire, langues, mythes. — 2-е выд. — Payot, (2005) [1995]. — С. 113-117.
  8. Baldi, P. An Introduction to the Indo-European Languages. — Carbondale: Southern Illinois University Press, 1983. — С. 142.
  9. Lane, George S. Tocharian: Indo-European and Non-Indo-European Relationships / ed. by George Cardona, Henry Hoenigswald and Alfred Senn. — Indo-European and Indo-Europeans. — Philadelphia: University of Pennsylvania Press, 1970. — С. 76.
  10. Daniels (1996), p. 531.
  11. Campbell (2000), p. 1666.
  12. а б в г Dickens, Mark Everything You Always Wanted to Know about Tocharian but were afraid to ask // OXUS Communications. — 1990. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2003.
  13. Winter, W. Tocharian and Proto-Indo-European // Lingua Posnaniensis. — 1982. — № 25. — С. 6.
  14. Wright, J.C. 62 // Review: Fragments of the Tocharian A Maitreyasamiti-Nāṭaka of the Xinjiang Museum, China. In Collaboration with Werner Winter and Georges-Jean Pinault by Ji Xianlin. — Bulletin of the School of Oriental and African Studies. — 1999. — Т. 2. — С. 367-370.
  15. Ji, Xianlin; Winter, Werner; Pinault, Georges-Jean. Fragments of the Tocharian A Maitreyasamiti-Nataka of the Zinjiang Museum, China. — Mouton De Gruyter, 1998. — ISBN 978-3-11-014904-3.
  16. Holm, Hans J. The Distribution of Data in Word Lists and its Impact on the Subgrouping of Languages / Christine Preisach, Hans Burkhardt, Lars Schmidt-Thieme, Reinhold Decker, Editors. — Data Analysis, Machine Learning, and Applications. Proc. of the 31st Annual Conference of the German Classification Society (GfKl), University of Freiburg. — Heidelberg-Berlin: Springer-Verlag, 2008.
  17. Václav Blažek. 35 // From August Schleicher to Sergej Starostin; On the development of the tree-diagram models of the Indo-European languages. — 2007. — Т. 1&2. — С. 82-109.
  18. Remco Bouckaert, Philippe Lemey, Michael Dunn, Simon J. Greenhill, Alexander V. Alekseyenko, Alexei J. Drummond, Russell D. Gray, Marc A. Suchard, Quentin D. Atkinson. 6097 // Mapping the Origins and Expansion of the Indo-European Language Family. — 2012. — Т. 337. — С. 957-960.
  19. Lane, George S. Tocharian: Indo-European and Non-Indo-European Relationships // Indo-European and Indo-Europeans / ed. by George Cardona, Henry Hoenigswald and Alfred Senn. — Philadelphia: University of Pennsylvania Press, 1970. — С. 74ff.
  20. Lane, George S. Tocharian: Indo-European and Non-Indo-European Relationships // Indo-European and Indo-Europeans / ed. by George Cardona, Henry Hoenigswald and Alfred Senn. — Philadelphia: University of Pennsylvania Press, 1970. — С. 78.
  21. Adams, Douglas Q. Towards a History of PIE n-Stems in Tocharian // Journal of the American Oriental Society. — 1980. — № 100. — С. 439.
  22. Lane, George S. Tocharian: Indo-European and Non-Indo-European Relationships // Indo-European and Indo-Europeans / ed. by George Cardona, Henry Hoenigswald and Alfred Senn. — Philadelphia: University of Pennsylvania Press, 1970. — С. 79.
  23. Georgiev, Vladimir I. Introduction to the History of the Indo-European Languages. — Sofia: Publishing House of the Bulgarian Academy of Sciences, 1981. — С. 297.
  24. Гамкрелидзе Т. В., Иванов Вяч. Вс. № 1 // Первые индоевропейцы на арене истории: прототохары в Передней Азии. — Вестник древней истории. — 1989.
  25. Renfrew, Colin. Archaeology and Language: The Puzzle of Indo-European Origins. — CUP Archive, 1990. — С. 107. — 346 с.
  26. Baldi, Philip. The Foundations of Latin. — Walter de Gruyter, 1999. — С. 39. — 534 с.
  27. Penney, J. H. W. 91 // The Treatment of Indo-European Vowels in Tocharian. — Transactions of the Philological Society. — 1976-77. — Т. 66. — С. 84.
  28. Języki indoeuropejskie. — Warszawa: PWN, 1986. — С. 251.
  29. а б в г Ringe, Donald A. Volume I: From Proto-Indo-European to Proto-Tocharian // On the Chronology of Sound Changes in Tocharian. — New Haven, CT: American Oriental Society, 1996.
  30. Douglas Adams. 98 // Ablaut and Umlaut in the Tocharian Vowel System. — Journal of the American Oriental Society. — 1970. — Т. 4. — С. 446-450.
  31. Lane, George S. Tocharian: Indo-European and Non-Indo-European Relationships / ed. by George Cardona, Henry Hoenigswald and Alfred Senn. — Indo-European and Indo-Europeans. — Philadelphia: University of Pennsylvania Press, 1970. — С. 79f.
  32. а б Donald A. Ringe Jr. 66 // Review of 'Tocharian Historical Phonology and Morphology' by Douglas Q. Adams. — Language. — 1990. — Т. 2. — С. 400-408.
  33. Beekes (1995), p. 92.
  34. Winter, Werner. Nominal and Pronominal Dual in Tocharian // Language. — 1962. — № 38. — С. 134.
  35. Beekes (1995), p. 20.
  36. Douglas Q. Adams. 98 // On the Development of the Tocharian Verbal System. — Journal of the American Oriental Society. — 1978. — Т. 3. — С. 277-288.
  37. Baldi, P. An Introduction to the Indo-European Languages. — Carbondale: Southern Illinois University Press, 1983. — С. 143.
  38. Winter, W. Tocharians and Turks // Aspects of Altaic Civilization / ed. by Denis Sinor. — Bloomington: Indiana University, 1963. — С. 245.
  39. Winter, W. A Linguistic Classification of 'Tocharian' B Texts // Journal of the American Oriental Society. — 1955. — № 75. — С. 280.
  40. Кагнат (роднаснае слова з аднолькавым коранем), але са змененай сэмантыкай.
  41. Гл. заўвагу а.
  42. Кагнат, але мае запазычаны характар.
  43. Гл. заўвагу а.
  44. Гл. заўвагу а.
  45. Гл. заўвагу а.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Beckwith, Christopher. Empires of the Silk Road: A History of Central Asia from the Bronze Age to the Present. — Princeton University Press, 2009. — ISBN 978-0-691-15034-5.
  • Beekes, Robert S.P. Comparative Indo-European linguistics: an Introduction. — J. Benjamins, 1995. — ISBN 978-90-272-2151-3.
  • Campbell, George. Volume II Ladkhi to Zuni // Compendium of the World's Languages. — Second Edition. — Routledge, 2000. — ISBN 978-0-415-20298-5.
  • Carling, Gerd. Volume 1: a-j // Dictionary and Thesaurus of Tocharian A. — (in collaboration with Georges-Jean Pinault and Werner Winter). — Wiesbaden: Harrassowitz Verlag, 2009. — ISBN 978-3-447-05814-8.
  • Daniels, Peter. The Worlds Writing Systems. — Oxford University Press, 1996. — ISBN 0-19-507993-0.
  • Krause, Wolfgang; Thomas, Werner. Tocharisches Elementarbuch. — Heidelberg: Carl Winter Universitätsverlag, 1960.
  • Mallory, J.P.; Mair, Victor H. The Tarim Mummies. — London: Thames & Hudson, 2000. — ISBN 0-500-05101-1.
  • Malzahn, Melanie. Instrumenta Tocharica. — Heidelberg: Carl Winter Universitätsverlag, 2007. — ISBN 978-3-8253-5299-8.
  • Pinault, Georges-Jean. Chrestomathie tokharienne. Textes et grammaire. — Leuven-Paris: Peeters, 2008. — (Collection linguistique publiée par la Société de Linguistique de Paris, t. XCV). — ISBN 978-90-429-2168-9.
  • Ringe, Donald A. Volume I: From Proto-Indo-European to Proto-Tocharian // On the Chronology of Sound Changes in Tocharian. — New Haven, CT: American Oriental Society, 1996.
  • Winter, Werner. Tocharian / Ramat, Giacalone Anna and Paolo Ramat, eds. — The Indo-European languages. — London: Routledge, 1998. — ISBN 978-0-415-06449-1.
  • Тохарские языки: Сб. статей / под ред. и со вступ. ст. В. В. Иванова. — М.: Изд-во иностранной литературы, 1959.
  • Бурлак, С. А. Историческая фонетика тохарских языков. — М., 1995.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]