Таццяна Мікітаўна Талстая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Таццяна Мікітаўна Талстая

Таццяна Мікітаўна Талстая (3 мая 1951, Ленінград, РСФСР, СССР) — расійская пісьменніца, публіцыст і тэлевядучая.

Унучка А. М. Талстога, М. Л. Лазінскага. Скончыла Ленінградскі ўніверсітэт.

Друкуецца з 1983. У апавяданнях (зборнікі «На залатым ганку сядзелі...», 1987; «Кахаеш, не кахаеш», 1997), адметных назіральнасцю і вытанчанасцю стылю, — душэўная смута сучаснага чалавека, які перажывае разлад з рэчаіснасцю, страту маральных арыенціраў. Найбольш вядомы фантастычны раман пісьменніцы — «Кысь» (2000), які атрымаў прэмію «Трыумф»; у ім спалучэнне «чорнага» гумару з тонкай іроніяй і сатырай. Аўтар кніг эсэ, нарысаў, артыкулаў «Сёстры» (1998), «Двое» (2001, абедзве разам з сястрой Н.Талстой) і інш.

Творы Таццяны Талстой, у тым ліку зборнікі апавяданняў «Кахаеш, не кахаеш», «Рака Акервіль», «Дзень», «Ноч», «Разынкі», «Кола», «Белыя сцены», перакладзены на шматлікія мовы свету.

Шырокая папулярнасць прыйшла да пісьменніцы ў 2002 годзе, калі яна стала сувядучыя тэлевізійнай праграмы «Школа зласлоўя». У 2011 годзе ўвайшла ў рэйтынг «Сто самых уплывовых жанчын Расіі», складзены радыёстанцыяй «Эхо Москвы», інфармацыйнымі агенцтвамі РІА Навіны, «Інтэрфакс» і часопісам «Огонёк».

Сын — Арцемій Лебедзеў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.