Таўкачыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таўкачыкі

Empis stercorea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Empididae Latreille, 1804


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  135830
NCBI  92557
EOL  460
FW  139008

Таўка́чыкі, таўкачы, танцоркі (Empididae) — сямейства ў атрадзе двухкрылых насякомых (Diptera), якое адносіцца да падатраду кароткавусых (Brachycera). Да гэтага таксону па ўсім свеце належаць каля 2500 відаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дробныя двухкрылыя. Цела (даўжыня 8—15 см) слабаапушанае, пераважна цьмянаафарбаванае, галава невялікая, з іголкападобным хабатком, мае круглую форму, прычым у самцоў часта сустракаюцца павялічаныя вочы. Хабаток у некаторых відаў надзвычай доўгі і служыць, як у камароў, для пратыкання і высмоктвання здабычы. Ногі доўгія, тонкія. Крылы празрыстыя.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі найбольш адзначаюцца на кустах, кветках, дрэвах, па берагах рэк таўкачык вялікі (Empis tesselata) і таўкачык лінднеры (Empis lindneri). Лічынкі жывуць у глебе, пад апалым лісцем, радзей на дне рэк і ручаёў.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Дарослыя і лічынкі — драпежнікі. Знішчаюць мошак, камароў і іншых дробных насякомых-крывасмокаў. Дадатковы корм — нектар кветак.

Развіццё з поўным ператварэннем.

У перыяд размнажэння ў некаторых відаў адзначаецца раенне, шлюбныя «танцы», насякомыя збіраюцца ў паветры вялікімі масамі — «таўкуць мак» (адсюль назва). Самцы ў гэты час робяць шаўкавістыя «балоны», унутры якіх ляжаць мёртвыя дробныя мухі, камары. Перад спароўваннем самец аддае здабычу самцы і выратоўвае сваё жыццё (агрэсіўныя самкі нярздка з'ядаюць самцоў пасля капуляцыі).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Chvála M (1976): Swarming, mating and feeding habits in Empididae (Diptera), and their significance in evolution of the family, Aca Ent Bohem 73, 353—366
  • Collin JE (1961): British Flies, Vol VI: Empididae, Cambridge.