Таўрыйскі палац
| Палац | |
|
Таўрыйскі
|
|
| Від на палац з воданапорнай вежы | |
| Краіна | Расія |
| Горад | Санкт-Пецярбург |
| Архітэктурны стыль | Сярэдні класіцызм |
| Будаўнік | Староў |
| Заснавальнік | Кацярына II |
| Дата заснавання | 1782 - 1783 гады |
| Будаўніцтва | 1783—1789 гады |
| Статус | |
| Таўрыйскі на |
|
Таўрыйскі палац[1] у Санкт-Пецярбургу, таксама Таўрычаскі палац[2] — выбітны твор рускага класіцызму канца XVIII стагоддзя.
Быў пабудаваны ў перыяд з 1783 па 1789 па праекце архітэктара І. Я. Старова. Палац размешчаны на Шпалернай вуліцы, у квартале паміж Пацёмкінскай і Таўрыйскай вуліцамі. Ззаду яго знаходзіцца Таўрыйскі сад.
У цяперашні час палац з'яўляецца штаб-кватэрай Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Змест |
Комплекс Таўрыйскага палаца [правіць]
У глыбіні параднага двара, адасобленага ад вуліцы невысокай агароджай (1792-1793, архітэктар Ф. І. Волкаў), размешчаны цэнтральны двухпавярховы корпус з шасцікалонным порцікам, увянчаны плоскім купалам на невысокім барабане; гладкія плоскасці сцен прарэзаны высокімі вокнамі і завершаны антаблементам строгага малюнка з фрызам з трыгліфаў. Галоўны корпус аб'яднаны аднапавярховымі галерэямі з бакавымі двухпавярховымі карпусамі, якія абмяжоўваюць шырокі парадны двор.
Першапачаткова Таўрыйскі палац быў адкрыты да Нявы, ад якой ішоў канал, завяршаецца гаванню-каўшом. Гэтая архітэктурная перспектыва, якая ўваходзіла ў панараму неўскіх берагоў, існавала да пабудовы ў 1858-1863 гадах насупраць палаца воданапорнай вежы і іншых збудаванняў Цэнтральнай гарадской вадаправоднай станцыі (архітэктары І. А. Мерц, Э. Г. Шуберскі).
У архітэктурны комплекс Таўрыйскага палаца ўваходзіць таксама так званы дом садовага майстра, пабудаваны ў 1793-1794 (архітэктар Ф. І. Волкаў) для В. Гульда. Галоўны фасад двухпавярховага цэнтральнага корпуса адзначаны дарычным порцікам, садовы фасад - паўратондай з круглым у плане балконам; два невялікія флігелі ўвянчаныя купальнымі вежамі.
У 1783-1800 гадах ззаду палаца садовым майстрам В. Гульдам быў разбіты Таўрыйскі сад.
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ "Гісторыя сусветнага мастацтва. 17-18 стагоддзі" Б.А.Лазука, Мн, 2010, С.156.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі [правіць]
| Палацы-рэзідэнцыі Расійскай імперыі | ||
|---|---|---|
| Імператарскія палацы | Аляксандраўскі палац • Анічкаў палац • Белавежскі палац • Вялікі Гатчынскі палац • Вялікі Екацярынінскі палац • Екацярыненталь • Вялікі Крамлёўскі палац • Вялікі Царыцынскі палац • Екацерынгоф • Екацярынінскі палац у Маскве • Елагін палац • Зімні палац • Каменнаастроўскі палац • Каломенскае • Летні палац Елізаветы Пятроўны • Летні палац Пятра I • Лівадыйскі палац • Марыінскі палац у Кіеве • Масандроўскі палац • Міхайлаўскі замак • Араніенбаум • Паўлаўскі палац • Пелінскі палац • Пецяргоф • Прэзідэнцкі палац у Хельсінках • Ропшынскі палац | |
| Вялікакняжацкія палацы | Аляксееўскі палац • Баболаўскі палац • Палац Беласельскіх-Белазерскіх • Бельведэрскі палац • Уладзімірскі палац • Дзюльбер • Канстанцінаўскі палац • Лікані • Марыінскі палац у Пецярбургу • Мала-Міхайлаўскі палац • Міхайлаўскі палац • Мармуровы палац • Нікалаеўскі палац • Нова-Міхайлаўскі палац • Шляхавы палац у Цверы • Таўрыйскі палац | |