Томас Іаган Зеебек

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Томас Іаган Зеебек
ThomasSeebeck.jpg
Дата нараджэння:

9 красавіка 1770({{padleft:1770|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:9|2|0}})

Месца нараджэння:

Рэвель

Дата смерці:

10 снежня 1831({{padleft:1831|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:10|2|0}}) (61 год)

Месца смерці:

Берлін

Краіна:

Flag of Estonia.svg Эстонія

Навуковая сфера:

фізіка

Томас Іаган Зеебек (ням.: Thomas Johann Seebeck; 9 красавіка 1770, Талін10 снежня 1831, Берлін) — нямецкі фізік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў медыцынскую адукацыю, жыў як прыватная асоба ў Іене, Байрэйце і Нюрнбергу, у 1818 пасяліўся ў Берліне, дзе быў абраны членам Акадэміі навук. Зеебек зрабіў некалькі адкрыццяў у оптыцы (каляровыя з'явы палярызацыі ў адна-і двухвосных крышталях, адкрытыя адначасова французскім фізікам Біё, а раней - Брустэрам у 1813 і Валастанам у 1814), акустыцы, у вучэнні аб цеплыні (размеркаванне цеплавых промняў у сонечным спектры), але асабліва - у галіне электрычнасці (адкрыццё ў 1821 тэрмаэлектрычных токаў; папярочнае намагнічванне). Зеебек шмат працаваў над вывучэннем хімічнага дзеяння святла і адкрыў, што гэта дзеянне не заканчваецца адразу па спыненні святла, але працягваецца і ў цемры вельмі доўгі час. Акрамя таго, Зеебек даў доследнае пацверджанне закону Брустэра пра сувязь паказчыка праламлення цела з вуглом поўнай палярызацыі.

У 1821 годзе адкрыў спосаб ахаладжэння рэчыва з дапамогай электрычнасці, названы яго імем. У 1822 годзе ён апублікаваў вынікі сваіх доследаў у артыкуле "Да пытання аб магнітнай палярызацыі некаторых металаў і руд, якая ўзнікае ва ўмовах рознасці тэмператур", апублікаваны ў дакладах Прускай акадэміі навук. У 1834 годзе быў адкрыты эфект Пельцье, адваротны эфекту Зеебека.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]