Томас Баес

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Томас Бэйес)
Перайсці да: рух, знайсці
То́мас Ба́ес
Reverend Thomas Bayes
200
Дата нараджэння:

1702(1702)

Месца нараджэння:

Лондан

Дата смерці:

17 красавіка 1761(1761-04-17)

Краіна:

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Навуковая сфера:

матэматыка

Альма-матэр:

Эдынбургскі ўніверсітэт

Подпіс

Подпіс

То́мас Ба́ес (англ.: Reverend Thomas Bayes [beɪz]; 1702 - 17 красавіка 1761) — англійскі матэматык і прэсвітэрыянскі святар, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1742).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1702 годзе ў Лондане. Навучаўся дома, ў 1719 годзе паступіў у Эдынбургскі ўніверсітэт. Затым Баес дапамагаў бацьку праводзіць службу, а неўзабаве, у 30-х гадах, сам стаў святаром у прэсвітэрыянскай царкве. Ў 1752 годзе ён выйшаў у адстаўку; памёр ў 1761 годзе.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Матэматычныя інтарэсы Баеса адносіліся да тэорыі імавернасцей. Ён сфармуляваў і развязаў адну з асноўных задач гэтага раздзела матэматыкі (тэарэма Баеса). Праца, прысвечаная гэтай задачы, была апублікавана ў 1763 годзе, ужо пасля яго смерці. Формула Бэйеса, якая дае магчымасць ацаніць імавернасць падзей эмпірычным шляхам, грае важную ролю ў сучаснай матэматычнай статыстыцы і тэорыі імавернасцей. Іншая буйная яго праца - "Нарысы да рашэння праблемы дактрыны шанцаў». Выкарыстоўваемая тэрміналогія: баесаўская імавернасць, баесаўская сетка даверу, баесаўская ацэнка рашэння, і г. д.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава "Даведнік па вышэйшай матэматыцы", Мн., "ТетраСистемс", 2007, С.543