Томас Гейнсбара

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Томас Гейнсбара
Аўтапартрэт, каля 1759
Аўтапартрэт, каля 1759
Дата нараджэння:

14 мая 1727(1727-05-14)

Месца нараджэння:

Садберы, Сафалк, Англія

Дата смерці:

2 жніўня 1788(1788-08-02) (61 год)

Месца смерці:

Лондан, Англія

Грамадзянства:

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Жанр:

пейзаж, партрэт

Вучоба:

Юбер Граўло

Стыль:

рэалізм, ракако

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Томас Гейнсбара (англ.: Thomas Gainsborough; 14 мая 17272 жніўня 1788) — англійскі мастак. Адзін з лідараў англійскага партрэта XVIII ст.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

«Партрэт Роберта Эндруса з жонкай». 1748-49

Раннія пейзажы і партрэты адрозніваюцца непасрэднасцю ўспрыняцця натуры, крыху наіўным паэтычным зачараваннем («Партрэт Роберта Эндруса з жонкай»,1748-49). Сталы стыль склаўся пад уплывам А. ван Дэйка і А. Вато, характарызуецца адухоўленай трапяткой узнёсласцю ў перадачы найтанчэйшых душэўных пачуццяў.[1]

Т. Гейнсбара свядома абыходзіў у сваіх творах складаныя кампазіцыйныя і сюжэтныя пабудовы. Яго партрэты прывабліваюць непасрэднасцю бачання мадэлі, тонкімі колеравымі спалучэннямі. Галоўнай яго стыхіяй быў колер, ім мастак перадаваў важныя рысы характару мадэлі, тонкія адценні яе душэўнага стану. Партрэты Т. Гейнсбара не ўтрымліваюць узнёслага пафасу грамадзянскіх пачуццяў. Яго героі летуценныя і лірычныя, пагружаныя ў роздум. Менавіта так паказаны муж і жонка Халет (1785), місіс Грэм (1777), Сара Сіданс (1783—85), Джанатан Батл («Хлопчык у блакітным», 1770).[2]

Ствараў парныя і сямейныя партрэты на фоне ідылічнага ландшафту. Мастак тонка перадае духоўную і інтымную блізкасць людзей («Дочкі мастака», каля 1759; «Ранішняя прагулка», 1785). Вельмі лірычныя вобразы сялянскіх дзяцей («Сялянскія дзеці», 1787).[1]

Мастак з вялікай увагай адносіўся да пейзажу, элементы якога часта станавіліся важнейшым сродкам характарыстыкі партрэтуемых. Але вядомы і самастойныя пейзажныя творы Т. Гейнсбара. Гэта прыгожыя, напоўненыя спакоем вясковыя куткі з сажалкамі і рэчкамі, купамі дрэў, статкамі кароў («Карнадскі лес», «Вадапой», «Павозка», 1760—70-ыя).[2]

Карціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 А. Кашкурэвіч (1997)
  2. 2,0 2,1 Б. Лазука (2010)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIII стагоддзі / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9
  • Кашкурэвіч А. Гейнсбара // БЭ ў 18 т. Т. 5. — Мн.: БелЭн, 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]