Томас Мюнцэр

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Томас Мюнцэр, гравюра XVIII стагоддзя

Томас Мюнцэр (ням.: Thomas Müntzer, таксама Münzer, каля 1490 — 27 мая 1525) — радыкальны прапаведнік часоў Рэфармацыі, духоўны лідар сацыяльнага руху, які прапаведаваў ўсеагульную роўнасць на аснове евангельскіх ідэалаў і тэрор супраць традыцыйнай царквы і дваранства. З рухам Мюнцэра быў звязаны магутны выступ германскіх сялян супраць феадалаў (нямецкая сялянская вайна XVI стагоддзя).

Вучэнне[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Гарцы ў 1490 г., вучыўся ў Вітэнбергу і стаў святаром. Як і Лютэр, Мюнцэр захапіўся містыкай, але, захоплены сацыяльна-рэлігійным хваляваннем ў народзе, прыйшоў да апакаліптычных уяўленняў і камуністычных ідэяй.

У 1520 годзе Мюнцэр, у якасці прапаведніка ў Цвікаў (у Саксоніі), выступае як палымяны дэмагог, як самы яркі выразнік настрою, які ахапіў рамесныя пласты горада; грубая гаворка Мюнцэра, яго старазапаветныя алегорыі адпавядалі прастадушным уяўленням.

Адстаўлены магістратам, Мюнцэр едзе ў Прагу, каб чыніць «пагром папоў і малпаў». Затым Мюнцэр з'яўляецца ў Альштэце (Цюрынгія), збірае ранейшых сваіх прыхільнікаў і прапаведуе ўсталяванне на зямлі царства «святых»: «Ізраіль» (абраннікі) павінны вынішчыць бязбожных «ханаанітаў».

Натхнёныя Мюнцэрам энтузіясты руйнуюць іконы і паляць цэрквы, як «пячоры д'ябла». Мюнцэр развівае сацыяльны ідэал: усюды павінна ўсталявацца роўнасць і братэрства, кіраўнікі павінны зраўняцца з апошнім хрысціянінам. У сваіх пасланнях да ўладаў і гарадоў Мюнцэр заяўляе, што закліканы Богам да вынішчэння тыранаў, права мяча — у абшчын, а не ў князёў.

Ён падпісвае панфлеты наступным чынам: Мюнцэр з молатам, Мюнцэр з мячом Гедэона. Адзін з памфлетаў быў прысвечаны «яснавяльможнаму, высоканароджанаму ўладыку і ўсемагутнаму Госпаду Ісусу Хрысту». Лютэру і ўмеранай, чыста царкоўнай рэформе быў абвешчаны поўны разрыў. Лютэр называў Мюнцэра «альштэцкім сатаной», а Мюнцэр Лютэра — Вітэнберскім папам, архіпаганцам, лісліўцам князёў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах, Т.11, Мн., 2000, С.62

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons