Томаш Сівак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Томаш Сівак
Агульная інфармацыя
Мянушка Сіві
Нарадзіўся 15 верасня 1983(1983-09-15)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства  Чэхія
Рост 185 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Чэхія Дынама (Чэске-Будзеёвіцы)
Нумар 6
Маладзёжныя клубы
1986—1994 Чэхія Каменіцы-над-Ліпай
1994—2000 Чэхія Чэске-Будзеёвіцы
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2001 Чэхія Чэске-Будзеёвіцы 38 (9)
2001—2003 Чэхія Спарта (Прага) 15 (1)
2003   Чэхія Чэске-Будзеёвіцы 13 (0)
2004—2006 Чэхія Спарта (Прага) 62 (5)
2007—2008 Італія Удзінезэ 13 (1)
2008   Чэхія Спарта (Прага) 14 (1)
2008—2015 Турцыя Бешыкташ 155 (16)
2015—2017 Турцыя Бурсаспор 45 (2)
2017—2019 Ізраіль Макабі (Петах-Тыква) 57 (4)
2019— Чэхія Дынама (Чэске-Будзеёвіцы) 3 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998—1999 Чэхія Чэхія (да 15) 10 (2)
1999—2000 Чэхія Чэхія (да 16) 22 (2)
2000—2001 Чэхія Чэхія (да 17) 8 (0)
2000 Чэхія Чэхія (да 18) 1 (0)
2001—2002 Чэхія Чэхія (да 19) 8 (1)
2003 Чэхія Чэхія (да 20) 10 (2)
2002—2005 Чэхія Чэхія (да 21) 14 (2)
2005—2017 Чэхія Чэхія 64 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 кастрычніка 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 кастрычніка 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Томаш Сівак (чэшск.: Tomáš Sivok; нар. 15 верасня 1983, Пельгржымаў, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, цэнтральны абаронца ізраільскага клуба «Дынама» з Чэске-Будзеёвіцаў і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольных школаў клубаў «Слован» (Каменіцы-над-Ліпай) і «Дынама» (Чэске-Будзеёвіцы). Прафесійную кар’еру пачаў у 2000 годзе ў клубе «Дынама», у 2002 годзе перайшоў у пражскі клуб «Спарта», у складзе якога пасля двойчы перамагаў у чэмпіянаце Чэхіі і тройчы ў Кубку Чэхіі. У 2003 годзе, на правах арэнды, ненадоўга вярнуўся ў «Дынама», аднак, ужо з 2004 года зноў гуляў за «Спарту», а ў верасні 2005 года стаў яе капітанам. У студзені 2007 года перайшоў у італьянскі «Удзінезэ», падпісаўшы кантракт на 4,5 года, сума трансферу склала 2,5 млн еўра. Аднак, ужо праз год, у студзені 2008 года, на правах арэнды, зноў вярнуўся ў «Спарту», а ў маі 2008 года яго трансфер выкупіў стамбульскі «Бешыкташ».

У чэрвені 2015 года падпісаў кантракт з іншым турэцкім клубам — «Бурсаспорам». У ліпені 2017 года перайшоў у ізраільскі клуб «Макабі» з Петах-Тыквы.

У верасні 2019 года вярнуўся ў «Дынама» з Чэске-Будзеёвіцаў.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У складзе галоўнай нацыянальнай зборнай Чэхіі дэбютаваў 3 верасня 2005 года ў матчы супраць зборнай Румыніі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Спарта»:

«Бешыкташ»:

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Томаш абраўся шлюбам з Міхаэлай Шахловай 9 сакавіка 2009 года ў Стамбуле[3]. У пары ёсць дзіцё, якога клічуць Андрэ Томаш.

Зноскі

  1. Tomás Sivok // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Tomáš Sivok // FBref.com
  3. «Sivok'tan en güzel imza» Архівавана 18 красавіка 2013.. ligtv.com.tr.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]