Том і Джэры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Том і Джэры
Tom and Jerry
Жанр Камедыя
Працягласць 6-7 хвілін
Краіна-вытворца ЗША
Мова англійская
На экранах серыя "Кот атрымлівае выспятка" (1940) – Цяперашні час

Том і Джэрi (англ. Tom and Jerry) — серыя каротка- і поўнаметражных мультфільмаў студый Metro-Goldwyn-Mayer, Rembrandt Films, Sib Tower 12 Productions, Hanna-Barbera і Warner Bros. Распавядае аб супрацьстаянні ката Тома и мышаня Джэры. Першы мультсерыял быў зняты ў 1940-58 гг. Уільямам Ханнай і Джозефам Барберай на студыі Metro-Goldwyn-Mayer (116 серый). Гэты серыял усяго атрымаў 7 узнагарод Оскар і 13 намінацый у катэгорыі «лепшы анімацыйны фільм». Аднак серыі часта крытыкаваліся за празмерную жорсткасць і гвалт, а таксама за элементы расізма.

У 1961-62 гг. чэхаславацкая студыя Rembrandt Films стварыла працяг з 13-і эпізодаў, якія з-за невысокіх бюджэтаў і з-за сваёй мастацкай спецыфічнасці не спадабаліся большасці фанатаў і крытыкаў.

З 1975 г. Уільям Ханна і Джозеф Барбера пычанаюць выдаваць анімыцайны телесерыял «Шоу Тома і Джэры» (усяго знята 16 эпізодаў), дзе героі ўжо не варагуюць, а робяцца лепшымі сябрамі.

У 1990-х — 2000-х гг. студыі Metro-Goldwyn-Mayer і Warner Bros ствараюць шэраг поўнаметражных мультфільмаў аб прыгодах Тома і Джэры. Па мультсерыялу неаднаразова выдаваліся серыі коміксаў і камп'ютарных гульняў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]