Тона ўмоўнага паліва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тона ўмоўнага паліва, т.у.п. — паняцце, уведзенае для супастаўлення розных відаў паліва. У СССР, а цяпер у Беларусі і некаторых краінах СНД, т.у.п. роўная па сваёй энергетычнай каштоўнасці тоне вугалю. Ва ўсім астатнім свеце ў якасці эквівалента выкарыстоўваецца тона нафты. Такім чынам, энергетычная каштоўнасць 1 т.у.п. складае:

  • 1 паліўны тона-эквівалент па нафце (тнэ) = 41,8 ГДж
  • 1 паліўны тона-эквівалент па вугалю (твэ) = 0,7 тнэ = 29,3 ГДж