Тон Тэлеген

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тон Тэлеген
нідэрл.: Toon Tellegen
Імя пры нараджэнні:

Антоніус Ота Германус
(нідэрл.: Antonius Otto Hermannus)

Дата нараджэння:

18 лістапада 1941({{padleft:1941|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:18|2|0}}) (72 гады)

Месца нараджэння:

Брыле

Грамадзянства:

Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды

Род дзейнасці:

празаік, паэт

Мова твораў:

нідэрландскі

Тон Тэлеген (нідэрл.: Toon Tellegen; сапраўднае імя — Антоніус Ота Германус; 18 лістапада 1941) — нідэрландскі паэт і празаік

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Доктар паводле адукацыі, пасля заканчэння ўніверсітэта ў Утрэхце Тэлеген тры гады (1970—1973) працаваў па спецыяльнасці ў Кеніі, а потым пасяліўся ў Амстэрдаме. Да 1997 года сумяшчаў медыцынскую практыку і творчасць.

Першы зборнік паэзіі Тэлегена "Настрой біручыны" (De zin van een liguster) выйшаў у 1980 годзе (усяго на сённяшні момант пісьменнік выдаў 20 паэтычных кніг), першы зборнік казак — "Ні дня проста так: Сорак дзевяць казак пра вавёрку і іншых жывёл" (Not A Day Went By: forty-nine tales of the squirrel and other animals) — у 1984 годзе. Атрымаў шэраг літаратурных узнагарод, у тым ліку прэстыжнай прэміі Канстантэйна Хёйгенса за ўклад за развіццё нідэрландскамоўнай літаратуры (2007). На беларускую мову перакладзеныя дзве кнігі казак Тэлегена для дзяцей: "Ад усяго сэрца" (Met hart en ziel, пераклала Ганна Янкута, "Дзеяслоў" №54, 2012) і "Марудна — з усіх ног" (пераклалі Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута).


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.