Торстэн Нільс Візел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Торстэн Візел)
Торстэн Нільс Візел
англ.: Torsten Nils Wiesel
Торстэн Візел у 2006 годзе на фестывалі навукі ў Генуі
Торстэн Візел у 2006 годзе на фестывалі навукі ў Генуі
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1924(1924-06-03)[1][2][…] (99 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковы работнік, выкладчык, неўролаг, біёлаг
Навуковая сфера нейрабіялогія і нейранавукі[d][4]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцыны[d][4]
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Торстэн Нільс Ві́зел (англ.: Torsten Nils Wiesel, 3 чэрвеня 1924, Упсала, Швецыя) — шведскі нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1981 годзе разам з Дэвідам Х’юбелам і Роджэрам Сперы за «за адкрыцці, якія датычацца прынцыпаў перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Торстэн Візел нарадзіўся 3 чэрвеня 1924 года ва Упсале (Швецыя). Яго бацька быў галоўным псіхіятрам і дырэктарам шпіталя Бекамберга на ўскраіне Стакгольма, але сам Візел зацікавіўся навуковай дзейнасцю толькі ў 17 гадоў. Вучыўся ў Каралінскім інстытуце ў Стакгольме. З 1954 года працаваў у гэтым універсітэце. З 1955 года ў ЗША. З 1959 года ў Гарвардзе, з 1983 года прафесар у Ракфелераўскім універсітэце, у 1991—1998 гадах — прэзідэнт Ракфелераўскага ўніверсітэта. Цяпер — ганаровы прэзідэнт універсітэта.

З’яўляецца аўтарам навуковых прац па нейрафізіялогіі органаў зроку. Разам з Д. Х.Х’юбелам вызначыў прынцыпы перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах мозга, якія ўспрымаюць вонкавыя сігналы.

Прафесар фізіялогіі (1964), нейрабіялогіі (1968).

Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Нацыянальнай АН ЗША, Лонданскага каралеўскага таварыства.

Візел таксама з’яўляецца членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук, Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, і замежным членам Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Torsten Nils Wiesel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Torsten Nils Wiesel // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LIBRIS — 2014. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. а б в г Directory of Fellows and MembersNYAM. Праверана 10 кастрычніка 2020.
  5. а б в Torsten N. Wiesel, M.D.VINCENT AND BROOKE ASTOR PROFESSOR EMERITUS; PRESIDENT EMERITUSРакфелераўскі ўніверсітэт. Праверана 2 студзеня 2019.
  6. https://www.ae-info.org/ae/User/Wiesel_Torsten

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]