Тотыла

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Тотыла
гоцк.: Badwila; лац.: Totila; грэч.: Τωτίλας
Тотыла
Тотыла, кароль остготаў у Італіі. Гравюра па дрэве з Нюрнбергскай хронікі Хартмана Шэдэля, 1493 год
Кароль остготаў
541 — 552
Папярэднік: Эрарых
Пераемнік: Тэя
 
Веравызнанне: хрысціянства арыянскай плыні
Смерць: 552(0552)

Тотыла — кароль остготаў, кіраваў у 541 - 552 гадах.

Сын брата Ільдэбада. Камандуючы гарнізонам у Тарбезіі (суч. Трэвіза), і даведаўшыся пра забойства дзядзькі, Тотыла рыхтаваўся здацца візантыйцам, калі готы, незадаволеныя слабым Эрарыхам, абралі яго каралём у 541 годзе, верагодна, у кастрычніку. Неўзабаве забойства Эрарыха пазбавіла Тотылу ад гэтага суперніка. Дарэчы, магчыма, што Тотылу - мяркуючы па легендах на манетах і некаторых літаратурных крыніцах — на самай справе звалі Бадуіла, што значыць «Барэц» або «Баец».

Тотыла (хутчэй у 542, чым у 543 годзе) наведаў Святога Бенедыкта ў Монтэ Касіна, але паданне так сказіла гэты факт, што немагчыма сказаць, якую мэту ён пры гэтым пераследваў. Па сведчанні аўтографа папы Рыгора Вялікага, Святы Бенедыкт прадказаў Тотылу тэрмін яго праўлення і дату яго смерці.

Узначаліў барацьбу остготаў супраць Візантыі, якая імкнулася заваяваць остгоцкае каралеўства ў Італіі. Залучаў у сваё войска беглых рабоў і калонаў, даваў ім свабоду; канфіскоўваў землі рымскай арыстакратыі і хрысціянскай царквы, раздаваў іх сваім воінам. Атрымаў шэраг перамог над візантыйскімі войскамі: у 546 узяў Рым, адваяваў большую частку Італіі, Сіцылію, Сардзінію і Корсіку. У 552 у бітве каля Тагіна армія Тотылы разгромлена, а ён смяротна паранены.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]