ФК Тотэнхэм Хотспур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тотэнхэм Хотспур)
Тотэнхэм Хотспур
Tottenham Hotspur.png
Поўная назва Tottenham Hotspur Football Club
Мянушкі Шпоры, Лілова-белыя
Заснаваны 1882
Горад Лондан, Англія
Стадыён Тотэнхэм Хотспур
Умяшчальнасць: 62 062
Уладальнік ENIC Group[d]
Прэзідэнт Дэніел Леві[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2022/23 8 месца
Сайт tottenhamhotspur.com (англ.)(кар.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Тотэнхэм Хотспур» (англ.: Tottenham Hotspur FC) — англійскі футбольны клуб. Штаб-кватэра і стадыён знаходзяцца ў паўночнай частцы Лондана. За сваю больш чым стогадовую гісторыю клуб стаў адным з самых тытулаваных на імглістым Альбіёне. Дата заснавання клуба — 1882 год. Дэвіз клуба — Audere est Facere («Адважыцца — значыць зрабіць»).

«Тотэнхэм Хотспур» першым у XX стагоддзі зрабіў залаты дубль, выйграўшы і чэмпіянат, і Кубак Англіі ў сезоне 1960/61. У 1963 годзе «шпоры» сталі першым брытанскім клубам, які стаў уладальнікам еўрапейскага кубка, як Кубка ўладальнікаў кубкаў УЕФА. У 1980-я гады «Шпоры» выйгралі некалькі трафеяў: двойчы Кубак Англіі, Суперкубак Англіі, Кубак УЕФА ў сезоне 1983—1984 гадоў. У 2008 годзе клуб выйграў Кубак Футбольнай лігі, перайграўшы ў фінале «Чэлсі» з лікам 2:1 у дадатковы час, такім чынам, «Тотэнхэм» атрымлівае тытул хоць бы адзін раз на дэкаду на працягу апошніх 60 гадоў, як і «Манчэстэр Юнайтэд».

«Тотэнхэм» мае даўняе суперніцтва з бліжэйшым суседам «Арсеналам»: матчы паміж гэтымі дзвюма камандамі называюць «Паўночналонданскім дэрбі».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя клуба «Тотэнхэм Хотспур» пачалася 5 верасня 1882 года, калі некалькі вучняў адной з мясцовых школ вырашылі заснаваць сваю футбольную каманду. Яны былі членамі крыкетнага клуба, але крыкетны сезон ужо скончыўся, а хацелася пагуляць яшчэ ў што-небудзь. Першапачаткова каманда звалася «Хотспур» у гонар сэра Генры Персі па мянушцы Хотспур, якую ён атрымаў за запальчывы нораў. Першапачатковы офіс маладога клуба знаходзіўся ў Асацыяцыі маладых хрысціян. З 1884 года клуб атрымаў сваю сённяшнюю назву, каб клуб не блыталі з іншай камандай — «Лондан Хотспур».

1887—1919 гады[правіць | правіць зыходнік]

Фінальная сустрэча на Кубак Англіі 1901 года

Першы афіцыйна зарэгістраваны матч «Тотэнхэм» правёў супраць клуба «Даян Сквер» — продка будучага «Арсенала». Гульня так і не скончылася з-за змяркання, але на момант заканчэння гульні лік быў 2:1 на карысць «Тотэнхэма». А першы афіцыйны матч на першынство Англіі адбыўся 24 верасня 1892 года ў першынстве Паўднёвага альянсу. Быў пераможаны «Політэхнік» з лікам 2:1. У 1899 годзе «шпоры» пераехалі на «Гай Роўд». У далейшым гэта месца стала называцца «Уайт Харт Лэйн». У 1900 годзе каманда атрымала перамогу ў турніры на Кубак Паўднёвай лігі, які дазволіў «Тотэнхэму» згуляць у Кубку Англіі, дзе «шпоры» здолелі прасунуцца да фіналу. Іхным супернікам быў «Шэфілд Юнайтэд», на стадыёне «Крыстал Пэлас» было прададзена 114 815 квіткоў. На 11-й хвіліне матча «Шэфілд» адкрыў лік, але нападнік «шпораў» Аляксандр Браўн яго зрабіў роўным. На 50-й хвіліне той жа Браўн вывеў лонданскі клуб наперад, але праз хвіліну «Шэфілд» забіў вельмі спрэчны гол: пасля пракіду мяча ў штрафную пляцоўку брамнік «шпораў» выпусціў мяч з рук. Суддзя на лініі палічыў, што трэба прызначыць вуглавы, але галоўны арбітр сустрэчы залічыў гол, які стаў апошнім у матчы. У выніку была прызначына яшчэ адна гульня, якая прайшла на гэты раз у Болтане. «Тотэнхэм» прапусціў першым, але здолеў адыграцца і перамог з лікам 3:1. У парыве пачуццяў, калі капітану каманды Джонсу ўручалі кубак, жонка дырэктара клуба павязала на кубак некалькі рознакаляровых стужачак. З тых часоў гэта стала традыцыяй.

У 1908 годзе «Тотэнхэм» патрапіў у другі дывізіён замест «Сток Сіці» і адразу заняў другое месца, выйшаўшы ў першы дывізіён. Там ён заняў 15 месца. У 1915 годзе «Тотэнхэм» заняў апошняе месца і адправіўся ў другі дывізіён, але з-за Першай сусветнай вайны футбольныя спаборніцтвы былі перапынены. У 1919 годзе пасля сканчэння вайны вышэйшую лігу фарміравалі зноў і вырашылі павялічыць колькасць яе членаў да 22, аднак «шпоры» патрапілі ў другі дывізіён.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
4 Англія ПА Олівер Скіп 2000
5 Данія ПА П’ер-Эміль Хёйб’ерг 1995
6 Румынія Аб Раду Дрэгушын 2002
7 Паўднёвая Карэя Нап Сон Хын Мін (капітан) 1992
8 Малі ПА Іў Бісума 1996
9 Бразілія Нап Рышарлісан 1997
10 Англія Нап Джэймс Мэдысан 1996
11 Іспанія ПА Браян Хіль 2001
12 Бразілія Аб Эмерсан Раял 1999
13 Італія Бр Гульельма Вікарыа 1996
16 Германія Нап Ціма Вернер 1996
17 Аргенціна Аб Крысціян Рамера 1998
18 Аргенціна ПА Джавані Ла Чэльса 1996
19 Англія ПА Раян Сесеньён 2000
Паз. Імя Нар.
20 Англія Бр Фрэйзер Форстэр 1988
21 Швецыя Нап Дэян Кулушэўскі 2000
22 Уэльс Нап Брэнан Джонсан 2001
23 Іспанія Аб Педра Пора 1999
27 Ізраіль ПА Манар Саламон 1999
29 Сенегал ПА Пап Матар Сар 2002
30 Уругвай ПА Радрыга Бентанкур 1997
33 Уэльс Аб Бэн Дэвіс 1993
37 Нідэрланды Аб Мікі ван дэ Вен 2001
38 Італія Аб Дэсціні Удожы 2002
40 Англія Бр Брэндан Осцін 1999
41 Англія Бр Элфі Уайтман 1998
Англія Нап Джуд Сунсап-Бел 2004

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]