Тоўстагалоўкі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Тоўстагалоўкі | |||
| Навуковая класіфікацыя | |||
|---|---|---|---|
| Царства: | |||
| Тып: | |||
| Клас: | |||
| Атрад: | |||
| Навуковая назва | |||
|
|
|||
Тоўстагалоўкі (Hesperiidae) — матылькі, якія адносяцца да сямейства Hesperiidae, якія хоць і належаць да групы дзённых матылькоў (Rhopalocera), але рэзка адрозніваюцца ад іншых дзённых матылькоў. Больш за 4100 відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах. На Беларусі 11 відаў.
Апісанне [правіць]
Размах крылаў да 7 см. Галава (адсюль назва) і тулава тоўстыя. Паміж булавападобнымі вусікамы валасяны чубок. На пярэдніх крылах усе 5 радыяльных жылак адыходзяць ад пасярэдняй ячэйкі. Матылі сілкуюцца нектарам кветак. Вусені патоўшчаныя, часам верацёнападобныя; жывуць паміж сплеценага лісця або адкрыта; сілкуюцца лісцем травяністых раслін (пераважна ружавакветных і злакавых).
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).