Траада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карта Траады

Траада (стар.-грэч.: Τρωάς) — старажытная назва паўвострава на паўночным захадзе Малой Азіі, які выступае ў Эгейскае мора на поўдзень ад Мармуровага мора і Дарданэлаў. З усходу аддзелены ад Малой Азіі горным хрыбтом Іда, вышынёй да 1774 метраў. У антычную эпоху Траада была часткай Мізіі.

Ландшафт стэпавы, хоць у паўднёвай і ўсходняй частцы трапляюцца лясы. Трааду перасякае рака Скамандр, якую сілкуюць горныя крыніцы Іды.

Адным з найстаражытных протагарадскіх паселішчаў Траады быў Кумтэпэ. Затым яму на змену прыйшла знакамітая Троя (Іліён), а ў эліністычны перыяд — Александрыя Траадская, званая ў «Дзеяннях апосталаў» проста Траадай.

Вядомы тыран Зеніс, пастаўлены кіраваць персідскім сатрапам Фарнабазам. Затым яго дачка Манія і яго зяць Мідый (V—IV стст. да н.э.).

У IV ст. да н.э. вядомыя тыраны Ментар, Мемнан і Харыдэм, якія кіравалі як персідскія васалы.

У наш час паўвостраў завецца Біга і ўваходзіць у склад правінцыі Чанакале.

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Гістарычныя вобласці Малой Азіі