Траверцін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Траверці́н, вапнавы туф (італ.: travertino) — порыстая асадкавая горная парода, утвораная ў выніку асаджэння мінералаў карбаната кальцыю (кальцыту) з гарачых і халодных крыніц і ў выглядзе нацёчныў утварэнняў кальцыту. Часта ўтрымлівае адбіткі раслін і ракавіны.

Travertine facade sample 2014 01.jpg

Колер белы, буравата-шэры, жащтавата-шэры. Порыстасць 2—40 %. Шчыльнасць ад 1400 да 1800 кг/м³. Добра паддаецца механічнай апрацоўцы.

Радовішчы ў Арменіі, Азербайджане, Германіі, Італіі, Іране, ЗША, Перу, Расіі, Таджыкістане, Турцыі, на Украіне і інш.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Траверцін выкарыстоўваецца ў прамысловасці ў вытворчасці цэменту, вапны, карбіду кальцыю, у якасці флюсавага матэрыялу. Таксама выкарыстоўваецца ў якасці абліцовачнага і дэкаратыўнага матэрыяла.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 495. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]