Траецкая вежа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Траецкая вежа
руск.: Троицкая башня
55°45′08″ пн. ш. 37°36′53″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Aloisio da Milano[d]
Дата заснавання 1495
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7710353018№ 7710353018
Вышыня 80 м
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Траецкая вежа (раней — Багаяўленская, Рызапалажэнская, Знаменская, Карэтная) — вежа з варотамі пасярэдзіне паўночна-заходняй сцяны Маскоўскага Крамля, звернутая да Аляксандраўскага саду.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Траецкая вежа — самая высокая вежа Крамля. Вышыня вежы ў цяперашні час разам з зоркай з боку Аляксандраўскага саду складае 80 м.

Да брамы Траецкай вежы вядзе Траецкі мост, абаронены Кутаф’ей вежай. Вароты вежы служаць галоўным уваходам для наведвальнікаў Крамля.

У Траецкай вежы базуецца Прэзідэнцкі аркестр Расіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваная ў 1495—1499 гг. італьянскім архітэктарам Алевізам Фразіным Міланцам (італ. Aloisio da Milano). Вежа называлася па-рознаму: першапачатковая назва — Багаяўленская, затым Рызапалажэнская, Знаменская (у гонар размешчаных на тэрыторыі Крамля сабораў) і Карэтная (у гонар карэтнага двара). Сваю цяперашнюю назву атрымала У 1658 годзе ўказам цара Аляксея Міхайлавіча ад падворку Траецкага манастыра. У двухпавярховай аснове вежы ў XVI—XVII стагоддзях размяшчалася турма. З 1585 па 1812 на вежы знаходзіўся гадзіннік.