Троіцкі летапіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Траецкі летапіс)

Троіцкі летапіс — летапісны збор пачатку XV ст., які не захаваўся.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Магчыма, з'яўляецца спісам збору 1408 года мітрапаліта Кіпрыяна. Меркаваны аўтар — Епіфаній Прамудры, манах Троіцка-Сергіевай лаўры, сакратар мітрапаліта Фоція. Летапіс напісаны паўуставам XV ст. на 371 пергаментным аркушы. Выяўлены ў бібліятэцы манастыра ў 1760-х гадах акадэмікам Пецярбургскай АН Г. Ф. Мілерам і названы па месцы знаходкі. Згарэў у маскоўскім пажары 1812 года.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Запісы падзей у летапісе пачынаюцца з Аповесці мінулых гадоў, працягваецца да 1408 года і завяршаюцца нашэсцем Эдыгея. Змяшчае аповед пра Кулікоўскую бітву, нашэсце Тахтамыша і інш. На апошніх 20 аркушах аповед пра жыццё Сергія Раданежскага. Летапіс адмоўна выказваецца пра Дзмітрыя Данскога і прыхільны яго праціўнікам — Альгерду, вял.кн.літоўскаму, і Міхаілу, вял.кн.цвярскому.

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

М. М. Карамзін у «Гісторыі дзяржавы Расійскай» уважліва паставіўся да Троіцкага летапісу, даючы з яго выпісы, зробленыя да 1812 года. Паводле Карамзіна, Троіцкі летапіс — частка нейкага ранняга летапісу, які ён называў «Летапісец вялікі рускі». А. А. Шахматаў сцвярджаў падабенства Троіцкага летапісу да Лаўрэнцеўскага. Спробы рэканструяваць тэкст Троіцкага летапісу рабіў М. Д. Прысёлкаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • История русской литературы X—XVII вв.: Учеб. пособие для студентов пед. ин-тов по спец. № 2101 «Рус. яз. и лит.» / Л. А. Дмитриев, Д. С. Лихачев, Я. С. Лурье и др.; Под ред. Д. С. Лихачева. — М.: Просвещение, 1979. — 462 с., ил.
  • Присёлков М. Д. Троицкая летопись. Реконструкция текста. — М.; Л., 1950.