Трамвай
Трамва́й (ад англ.: tram — вагон, ваганетка і way — шлях) — від рэйкавага грамадскага транспарту, звычайна на электрычнай цязе. Трамвай выкарыстоўваецца пераважна ў гарадах.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Першыя трамваі цягнулі коні. Першая ў свеце конка адчынілася ў Балціморы (ЗША, штат Мэрыленд) у 1828 годзе. Першы электрычны трамвай паехаў у 1881 годзе ў Грос-Ліхтэрфэльдзе, сёння межы Берліна.
[правіць] Трамвай у Беларусі
Першы трамвай у Беларусі быў пушчаны ў Віцебску ў 1898 годзе (гл.: Віцебскі трамвай), пасля ў Мінск — 13 кастрычніка 1929 (гл.: Мінскі трамвай). Трамвай таксама ёсць у Наваполацку (1974) (гл.: Наваполацкі трамвай) і Мазыры (1988) (гл.: Мазырскі трамвай).
[правіць] Вядомыя маркі трамваяў
[правіць] Вядомыя сістэмы трамваяў
[правіць] Трамвай у Латвіі
[правіць] Трамвай у Польшчы
[правіць] Трамвай у Расіі
Глядзі: Партал:Трамваі ў Расіі
[правіць] Трамвай на Украіне
[правіць] Рэкорды
Самая працяглая трамвайная сетка ў свеце належыць Санкт-Пецярбургу (Расійская Федэрацыя), агулам 285 км (2001), раней былі і больш працяглыя сеткі, напрыклад у Берліне, больш за 630 км у 1930 годзе.
Трамваю горада Цэрмат (Швейцарыя) належaць адразу два рэкорды: гэта самы кароткі маршрут у свеце (655 м) і самы высокі над узроўнем мора (2211 м.)
Берагавы трамвай, які курсіруе ў Бельгіі паміж гарадамі Дэ Панэ і Кноке мае самы працяглы ў свеце маршрут - 68 км.
У Будапешце ходзяць самыя даўгія, нізкападлогавыя вагоны (54 м) мадэлі Siemens Combino Plus.
[правіць] Трамвай у іншых краінах
Трамваі лініі Saarbahn (Саарбрукен) Германія перасякаюць мяжу з Францыяй, таксама на тэрыторыю Францыі магчыма трапіць на маршруце № 10 базельскага трамвая (Швейцарыя).
На афрыканскім кантыненце трамвай дзейнічае ў двух краінах: Тунісе (Туніс) і Егіпце (Каір, Александрыя (презд у александыйскім трамваі - 25 егіпецкіх піястраў) і Хелуан).
[правіць] Гл. таксама
