Транслакацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Транслакацыя — тып храмасомных мутацый, пры якіх адбываецца перанос участка храмасомы на негамалагічную храмасому. Асобна вылучаюць рэцыпрокныя транслакацыі, пры якіх адбываецца ўзаемны абмен участкамі паміж храмасомамі, і Робертсанаўскія транслакацыі, або цэнтрычныя зліцці, пры якіх адбываецца зліццё акрацэнтрычных храмасом з поўнай або частковай стратай матэрыялу кароткіх плячэй.

Транслакацыі, таксама як і іншыя храмасомныя перабудовы, іграюць ролю ў відаўтварэнні, у зніжэнні фертыльнасці, у анкалагічных і прыроджаных спадчынных захворваннях. Розныя транслакацыі ў саматычных клетках прыводзяць да развіцця лімфы, сарком, лейкозаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).