Транснептунавы аб'ект

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Транснепту́навы абъе́кт (ТНА) — нябеснае цела Сонечнай сістэмы, якое абарачаецца па арбіце вакол Сонца, і ў якога сярэдняя адлегласць да Сонца больш, чым у Нептуна.

Транснептунавыя аб'екты ўтвараюць пояс Койпера, рассеяны дыск і воблака Оарта.

У 1930 годзе быў адкрыты Плутон — першы вядомы навуцы транснептунавы аб'ект, які з моманту адкрыцця да 2006 года лічыўся дзявятай планетай Сонечнай сістэмы.

У 1978 годзе быў адкрыты Харон, спадарожнік Плутона. Наступны транснептунавы аб'ект, (15760) 1992 QB1, быў адкрыты толькі ў 1992 годзе — больш чым на 60 гадоў пазней Плутона.

Увогуле па стану на пачатак 2009 года вядома 1092 транснептунавых аб'екта з разнастайнымі характарыстыкамі.

Найбуйнейшымі вядомымі транснептунавымі аб'ектамі з'яўляюцца Эрыда, адкрытая ў 2005 годзе, і Плутон[1][2][3].

Памеры[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:ТНА imagemap Нептун — самая далёкая вядомая планета Сонечнай сістэмы. Сярод ТНА маюцца, аднак, 4 карлікавыя планеты. На малюнку — параўнанне памераў найбуйнейшых ТНА і Землі. У прыведзенай ніжэй табліцы пералічаны транснептунавыя аб'екты з дыяметрам, які перавышае 800 км, і прыведзены іх параметры.

Аб'ект Абс. зор. велічыня (H)[4] Дыяметр, км Тып Колькасць спадарожнікаў
Эрыда −1,19[5] ~2340 Аб'ект рассеянага дыска 1
ПлутонХарон −0,70 и 1 2320 и 1207 Плутына 3
Хаумеа 0,00 ~1600 К'юбівана 2
Седна 1,58 ~1600 Аб'ект воблака Оарта 0
Макемаке −0,44 ~1480 К'юбівана 0
Орк 2,2 ~946 Плутына 1
Квавар 2,6 ~890 К'юбівана 1
2002 TC302 3,8 ~1145 Іншыя

рэзаніруючыя аб'екты

0
Варуна 3,7 ~800 К'юбівана 0
2002 UX25 3,6 ~910 К'юбівана 0
2002 AW197 3,2 ~890 Аб'ект рассеянага дыска 0
2007 OR10 1,7 ~875 Аб'ект рассеянага дыска 0
Іксіён 3,2 ~820 Плутына 0

Прасторавае размеркаванне[правіць | правіць зыходнік]

На дыяграме паказаны вялікія паўвосі і нахілы арбіт ТНА (уключаючы аб'екты пояса Койпера). У левай частцы для параўнання змешчаны кентаўры. Рэзанансныя аб'екты пазначаны чырвоным колерам.

TheTransneptunians 73AU.svg

Зноскі

  1. Рэдкае зацьменне пасварыла Плутон з плутоідам
  2. Former 'tenth planet' may be smaller than Pluto - space - 08 November 2010 - New Scientist (англ.) 
  3. Эрыда апынулася не большай за Плутона
  4. Для аб'ектаў Сонечнай сістэмы абсалютнай зорнай велічынёй H лічыцца такая бачная зорная велічыня, якую аб'ект меў бы, калі б знаходзіўся на адлегласці 1 а.а. ад Сонца і ад назіральніка, прычым назіральнік павінен бачыць поўную фазу аб'екта, для чаго яму (назіральніку) трэба знаходзіцца ў цэнтры Сонца.
  5. База даных JPL НАСА па малых целах Сонечнай сістэмы (136199)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]