Транспірацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Транспіра́цыя (ад лац.: trans і лац.: spiro — дыхаю, выдыхаю) — фізіялагічнае выпарэнне вады раслінай.

Вусцейка ліста тамата пад электронным мікраскопам

Галоўны орган транспірацыі — ліст, што выпарае ваду праз вусцейкі (вусцейкавыя транспірацыі), часткова можа адбываецца праз кутыкулу (кутыкулярная транспірацыя; яе інтэнсіўнасць у 10—20 разоў ніжэйшая).

Інтэнсіўнасць транспірацыі вызначаецца колькасцю вады (у грамах, якая траціцца раслінай на адзінку яе паверхні (1 см², 1 м²), або на 1 г сырой масы за гадзіну. Залежыць ад асветленасці, тэмпературы і вільготнасці паветра, скорасці ветру, колькасці вады ў расліне.

Разам з каранёвым ціскам забяспечвае пастаянны ток вады праз карані, сцёблы і лісце з глебы ў атмасферу, рэгулюе водны і тэмпературны рэжым расліны, прадухіляе перагрэў лісця.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]