Траншэя (фартыфікацыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Траншэя, войска)
Траншэя ў Бемава на палігоне WAT

Траншэ́я (фр.: tranchée «роў») — адкрытае фартыфікацыйнае збудаванне, якое складаецца з вузкага і доўгага рову з аднабаковым ці двубаковым брустверам.

Прызначана для вядзення агню, назірання і скрытага перамяшчэння, а таксама для абароны асабовага саставу і ўзбраення ад сродкаў паражэння праціўніка.

Глыбіня трашшэі да 2 метраў. Будуюцца ў выглядзе ломаных або звілістых ліній. У пярэдніх і задніх стромкасцях абсталёўваюцца кулямётныя і нранатамётныя пляцоўкі, стралковыя ячэйкі, бліндажы і нішы. Паміж траншэямі будуюцца хады злучэнняў. На асобных участках робяцца перакрыцці.

У арміі Расіі траншэі выкарыстоўваюцца з часу абароны Севастопаля.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.) — С. 751.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 514. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]