Транята
Транята (~1210 — 1264) — князь жамойцкі (?-1264), вялікі князь літоўскі (1263-1264).
Паводле пазнейшых крыніц Транята быў пляменнікам Міндоўга — сынам яго сястры і жамойцкага князя Ердзівіла. Упершыню згадваецца пад 1260—1261 гадамі ў Лівонскай старэйшай рыфмаванай хроніцы, калі пад яго кіраўніцтвам Жамойць скінула ўладу немцаў, якім гэтыя землі перадаў Міндоўг. Пасля паўстання Транята прапанаваў Міндоўгу вярхоўную ўладу над Жамойцю, але з умовай, каб апошні адмовіўся ад хрышчэння і ўзначаліў барацьбу супраць немцаў. Міндоўг пагадзіўся, але Транята не жадаў страты сваёй ўлады і ў 1263 быў адным з арганізатараў забойства Міндоўга, пасля чаго заняў вялікакняскі сталец. Полацкі князь Таўцівіл лічыў свае правы на сталец больш важкімі і хацеў забіць Траняту, але праз здраду аднаго з полацкіх баяраў сам быў забіты. Праз кароткі час Транята быў забіты змоўшчыкамі — колішнімі слугамі Міндоўга.
Літаратура [правіць]
- Насевіч В. Транята // ЭГБ: У 6 т. Т.6. Кн.1. -Мн., 2001. С.518.
| Папярэднік |
вялікі князь літоўскі 1263–1264 |
Наступнік |
| Вялікія князі літоўскія | ||
|---|---|---|
| Наследныя князі | Міндоўг (1236—1263) • Транята (1263—1264) • Войшалк (1264—1267) • Шварн (1267—1268) • Трайдзень (1269—1281) • Даўмонт (1282—1285) • Будзікід (1285—1291) • Будзівід (1291—1295) • Віцень (1295—1315) • Гедзімін (1316—1341) • Яўнут (1341—1345) • Альгерд (1345—1377) • Ягайла (1377—1381) • Кейстут (1381—1382) • Ягайла (зноў) (1382—1392) • Вітаўт (1392—1430) • Свідрыгайла (1430—1432) • Жыгімонт Кейстутавіч (1432—1440) • Казімір (1440—1492) • Аляксандр (1492—1506) • Жыгімонт Стары (1506—1548) • Жыгімонт Аўгуст (1544—1572) | |
| Выбарныя князі | Генрых Валуа (1573—1574) • Стафан Баторый (1576—1586) • Жыгімонт Ваза (1587—1632) • Уладзіслаў Ваза (1632—1648) • Ян Казімір Ваза (1648—1668) • Міхал Карыбут Вішнявецкі (1669—1673) • Ян Сабескі (1673—1696) • Аўгуст II Вецін (1697—1704) • Станіслаў Ляшчынскі (1704—1709) • Аўгуст II Вецін (зноў) (1709—1733) • Станіслаў Ляшчынскі (зноў) (1733—1734) • Аўгуст III Вецін (1734—1763) • Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) | |