Трапецападобная цяглiца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тапаграфія левай трапецападобнай цягліцы.

Трапе́цападо́бная цяглі́ца (лац.: m. trapezius) — парная, плоская, шырокая цягліца, якая займае паверхневае становішча ў заднім абсягу шыі і верхнем аддзеле спіны. Яна мае форму трохвугольніку, аснова якога звернута да пазваночнага слупу, а вершыня — да акраміёну; трапецападобныя цягліцы з абодвух бакоў разам маюць форму трапецыі. Цягліца пачынаецца ад вонкавага патыліцавага выступу, верхняй каркавай лініі, каркавай звязкі і надвосцевых звязак усіх грудных пазванкоў. Сухажыльныя пучкі цягліцы кароткія і толькі ў абсягу ніжніх шыйных і верхніх грудных пазванкоў, дасягаючы вялікай даўжыні, утвараюць ромбападобную сухажыльную пляцоўку. Пучкі цягліцы сыходзяцца радыяльна да лапаткі і прымацоўваюцца да яе восці, акраміёну ды акраміяльнага канцу ключыцы. Між прымацаваннем узыходзячых пучкоў цягліцы і восцю лапаткі размяшчаецца невялікая падсухажыльная сумка трапецападобнай цягліцы, лац.: bursa subtendinea musculi trapezii. Ля месца прымацавання трапецападобнай цягліцы да акраміёну, на задневонкавай паверхні апошняга, залягае падскурна значных памераў акраміяльная падскурная сумка, лац.: bursa subcutanea acromialis.

Функцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пры скарачэнні ўсіх пучкоў цягліцы лапатка набліжаецца да пазваночнага слупу; пры скарачэнні верхніх пучкоў — паднімаецца, а ніжніх — апускаецца. Пры фіксацыі лапаткі абедзве трапецападобныя цягліцы цягнуць галаву назад, а пры аднабаковым скарачэнні цягліца нахіляе галаву ў той жа бок.

Кровазабеспячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Цягліца забяспечваецца крывёю з папярочнай артэрыі шыі, патыліцавай артэрыі, надлапаткавай артэрыі, задніх міжрабровых артэрый (лац.: aa. transversa colli, occipitalis, suprascapularis, intercostales posteriores).

Інервацыя[правіць | правіць зыходнік]

Цягліца інервуецца вонкавай галінай дадатковага нерва і шыйнымі нервамі (лац.: r. externus n. accessorii et nn. cervicales) праз наступныя спіннамазгавыя сегменты: CII—CIV.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Синельников Р. Д., Синельников Я. Р., Синельников А. Я. Атлас анатомии человека: Учеб. пособие: В 4 т. Т. 1. — 7-е изд., перераб. — М.: РИА «Новая волна» : Издатель Умеренков, 2010. — 344 с.: ил. ISBN 978-5-7864-0199-9 (Новая волна) ISBN 978-5-94368-050-2 (Изд. Умеренков)
  • Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский / С.П.Ярошевич, Л.Н.Бойцов, Д.В.Ковалева и др. — Мн.: Дизайн ПРО, 1998. — 480 с. ISBN 985-6182-63-8.
  • Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў : для супрацоўнікаў сферы аховы здароўя, студэнтаў медыцынскіх устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі / В. І. Варанец. — Мінск : выдавецтва "Чатыры чвэрці", 2013. — 208 с. ISBN 978-985-7058-13-6.
  • Піскуноў, Ф. А. Вялікі слоўнік беларускай мовы : Арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка : каля 223 тысяч слоў / Фёдар Піскуноў. — Мінск : Зміцер Колас, 2012. — XVI + 1196 с. ISBN 978-985-6992-17-2
  • Привес М. Г., Лысенков Н. К., Бушкович В. И. Анатомия человека. — 11-е переработанное и дополненное. — Гиппократ. — 704 с. — 5000 экз. — ISBN 5-8232-0192-3
  • Анатомия человека. В 2 т. Под ред. Сапина М.Р. 5-е изд., перераб. и доп. - М.: 2001. - Т.1 - 640с., Т.2 - 640с.