Трахіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трахіт

Трахіт (грэч. trachys — «шурпаты, няроўны») — эфузіўная сярэдняя горная парода шчолачнага шэрагу (SiO2 52—65 %). Галоўным кампанентам з'яўляецца каліевы палявы шпат, які пераважае над кіслым плагіяклазам; з цёмнаколерных мінералаў прысутнічаюць у невялікай колькасці біятыт, а таксама амфібол і піраксен.

Колер — шаравата-белы, шэры, ружовы, жоўты або карычняваты. Структура — парфіравая, скрытакрыштлічная. Тэкстура — сітаватая, флюідальная. Удзельная вага 2,5 г/см³.

Форма залягання — патокі, купалы, шчытападобнай вулканы, невялікія гіпабісальня інтрузіі і дайкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]