Траянскія астэроіды Юпітэра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галоўны пояс астэроідаў (белы колер) і траянскія астэроіды (зялёны колер)

Траянскія астэроіды Юпітэра — група астэроідаў, якія знаходзяцца ў ваколіцах пунктаў Лагранжа L4 і L5 Юпітэра ў арбітальным рэзанансе 1:1. Гэтыя астэроіды называюць па імёнах персанажаў Траянскай вайны, апісаных у Іліядзе.

Існуе традыцыя называць астэроіды вакол кропкі L4 імёнамі грэчаскіх герояў, а вакол кропкі L5 — абаронцаў Троі. Гектар і Патрокл апынуліся «не на сваіх месцах», паколькі гэтая традыцыя склалася пазней.

«Ахейскі лагер» (або «Грэкі»): (588) Ахілес, (624) Гектар, (659) Нестар, (911) Агамемнан, (1143) Адысей, (1404) Аякс, (1437) Дыямед, (1583) Антылох, (1647) Менелай і іншыя. Апярэджваюць Юпітэр на 60°.

«Траянскі лагер» (або ўласна «Траянцы»): (617) Патрокл, (884) Прыям, (1172) Эней, (1173) Антыф, (1208) Траіл і іншыя — адстаюць на 60°.

Усяго на кастрычнік 2010 г. адкрыта 1733 траянцаў у пункце L5 і 2793 грэкаў у L4[1].

У больш шырокім сэнсе «траянцы» — астэроіды, якія знаходзяцца ў наваколлі пунктаў Лагранжа L4 і L5 любой планеты. Акрамя траянцаў Юпітэра вядомыя траянцы Зямлі, Марса і Нептуна.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі